Фердынанд III (вялікі герцаг тасканскі)
Фердынанда III (італ.: Ferdinando III d'Asburgo-Lorena; 6 мая 1769, Фларэнцыя — 18 чэрвеня 1824, Фларэнцыя) — вялікі герцаг тасканскі ў 1790—1801 і 1814—1824 гадах, курфюрст і вялікі герцаг Зальцбурга ў 1803—1806 гадах, вялікі герцаг вюрцбургскі ў 1806—1814 гадах.
Фердынанда III італ.: Ferdinando III d'Asburgo-Lorena | |||
![]() | |||
'Фердынанда III. | |||
![]() Герб Габсбургска-Латарынгскага дому | |||
| |||
---|---|---|---|
1790 — 1801 | |||
(пад імем Фердынанда III) | |||
Папярэднік | П'етра Леапольда I | ||
Пераемнік | Людовік I | ||
1814 — 1824 | |||
Папярэднік | Эліза Банапарт | ||
Пераемнік | Леапольд II | ||
Дзейнасць | палітык | ||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||
Нараджэнне | 6 мая 1769[1][2][…] | ||
Смерць | 18 чэрвеня 1824[1][2][…] (55 гадоў) | ||
Пахаванне | |||
Дынастыя | Габсбург-Латарынгскі дом[d] | ||
Бацька | Леапольд II Габсбург | ||
Маці | Марыя Луіза Іспанская[d] | ||
Жонка | Марыя-Луіза Бурбон-Сіцылійская[d] і Марыя Фердынанда Саксонская[d] | ||
Дзеці | Леапольд II[d], Марыя Тэрэза Тасканская[d], Francesco Leopoldo d'Asburgo-Lorena[d], Archduchess Maria Luisa of Austria, Princess of Tuscany (1798-1857)[d], Caroline Erzherzogin von Österreich[d] і Maria Luisa Erzherzogin von Österreich[d] | ||
Узнагароды | |||
БіяграфіяПравіць
Фердынанд быў другім сынам імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Леапольда II і Марыі Луізы, інфанты Іспанскай. Ён атрымаў у спадчыну ад бацькі Вялікае Герцагства Тасканскае ў 1790 годзе. Быўшы аматарам мастацтва, ён дадаў да збору сваіх продкаў Медычы некалькі новых набыццяў, уключаючы Рафаэлеву «Мадонну дэль Грандука».
Высілкамі англічан ён выступіў супраць Францыі, за гэта яго землі ў 1796 годзе былі акупаваны арміяй Напалеона Банапарта, а ў 1799 годзе канчаткова заваяваны. Ён кіраваў Тасканай да 1801 года, калі Напалеон ператварыў яго герцагства ў каралеўства Этрурыі і аддаў сваёй сястры Элізе. У кампенсацыю Фердынанд атрымаў Зальцбургскае курфюрства.
Паводле Прэсбургскага міру 1805 года Фердынанд быў вымушаны саступіць Зальцбург, але атрымаў створанае для яго Вялікае Герцагства Вюрцбург. Ён заставаўся кіраўніком у ім да падзення Напалеона ў 1814 годзе, пасля чаго зноў вярнуўся ў Таскану.
Памёр у Фларэнцыі ў 1824 годзе, яго спадчыннікам стаў яго сын Леапольд.
Сям’яПравіць
З 1790 года быў жанаты на Луізе Марыі Бурбон-Сіцылійскай (1773—1802), дачцы Фердынанда I і Марыі Караліны Аўстрыйскай. Дзеці:
- Караліна Фердынанда Тэрэза (1793—1802)
- Францыск Леапольд (1794—1800)
- Леапольд II (1797—1870), вялікі герцаг тасканскі
- Марыя Луіза Жазефа (1799—1857)
- Марыя Тэрэза (1801—1855), жонка караля Сардзініі Карла Альберта.
У 1821 годзе Фердынанд жаніўся ў другі раз на Марыі Фердынандзе Саксонскай (1796—1865), дзяцей у іх не было.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Ferdinand III // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 2,0 2,1 Lundy D. R. Ferdinando III Erzherzog von Österreich Granduca di Toscana // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Dr. Constant v. Wurzbach Toscana, Ferdinand III. Joseph Johann Baptist Großherzog // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt haben — Wien: 1856. — Т. 46. — S. 172.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118686763 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
- ↑ Dr. Constant v. Wurzbach Habsburg, Ferdinand III. (Großherzog von Toscana) // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt haben — Wien: 1856. — Т. 6. — S. 195.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118686763 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
Папярэднік: П'етра Леапольда I |
Вялікі герцаг тасканскі 1790—1801 |
Пераемнік: Людовік I |
Папярэднік: Эліза Банапарт |
Вялікі герцаг тасканскі 1814—1824 |
Пераемнік: Леапольд II |