Фердынанд I Справядлівы
Фернанда I Арагонскі (ісп.: Fernando I de Aragón) таксама празваны «Антэкерскім», «Справядлівым» і «Сумленным» (27 лістапада 1380, Медзіна-дэль-Кампа — 2 красавіка 1416, Ігуалада) — кароль Арагона, Валенсіі, Маёркі, Сардзініі, Корсікі (намінальна), Сіцыліі, герцаг Афін і Неапатрыі (намінальна), граф Барселоны, Русільёна і Сердані ў 1412—1416 гадах), рэгент Кастыліі ў 1406—1416 гадах з дынастыі Трастамара.
Фердынанд I Справядлівы ісп.: Fernando I de Aragón араг.: Ferrando I катал.: Ferran I | |||
![]() | |||
Каранацыя Фердынанда I. Музей Прада, Мадрыд. | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
1412 — 2 красавіка 1416 | |||
Каранацыя | 1414 | ||
Папярэднік | Марцін I | ||
Пераемнік | Альфонс V | ||
| |||
1410 — 2 красавіка 1416 | |||
Папярэднік | Марцін II | ||
Пераемнік | Альфонс I | ||
Дзейнасць | кіраўнік, суверэн | ||
Веравызнанне | каталіцтва | ||
Нараджэнне | 27 лістапада 1380 ці 2 лістапада 1380[1] | ||
Смерць | 2 красавіка 1416[2] (35 гадоў) | ||
Пахаванне | |||
Дынастыя | Дынастыя Трастамара і Арагонская дынастыя[d] | ||
Бацька | Хуан I[d] | ||
Маці | Элеанора Арагонская[d] | ||
Жонка | Элеанора д’Альбукерке[d] | ||
Дзеці | Альфонса V Вялікадушны, Марыя Арагонская[d], Хуан II Бязверны, Энрыке Арагонскі[d], Элеанора Арагонская[d], Педра Арагонскі[d], Санча Арагонскі[d], Марыя Арагонская[d] і Альфонса V Вялікадушны | ||
БіяграфіяПравіць
Фернанда быў сынам караля Хуана I Кастыльскага і Элеаноры Арагонскай.
У 1406 годзе, калі сканаў яго старэйшы брат Энрыке III Кастыльскі, Фернанда адмовіўся ад кастыльскай кароны, а замест гэтага стаў разам з удавой Энрыке — Кацярынай Ланкастэрскай — рэгентам пры малалетнім Хуане II. На гэтай пасадзе праявіліся яго адміністрацыйныя здольнасці ва ўнутраных справах.
Падчас вайны з Гранадскім эміратам у 1410 годзе Фернанда захапіў горад Антэкера, па назве якога атрымаў сваю мянушку.
Калі Марцін I Арагонскі — яго дзядзька па маці — памёр, не пакінуўшы законнага спадчынніка, то ў 1412 годзе, паводле Каспскага кампрамісу, Фернанда стаў каралём Арагона. Яго сапернік, Хаймэ II Урхельскі, выступіў супраць гэтага рашэння, і Фернанда далучыў графства Урхель да Арагонскага каралеўства.
Фернанда I увёў для спадчынніка арагонскай кароны тытул «прынц Жыронскі».
Самым прыкметным дасягненнем яго кароткага кіравання стала яго згода ў 1416 годзе на зняцце антыпапы Бенедыкта XIII, што спрыяла завяршэнню Вялікага заходняга расколу, які раздзіраў рымска-каталіцкую царкву на працягу 40 гадоў.
Фернанда I Арагонскі пахаваны ў манастыры Паблет. Ларэнца Вала напісаў афіцыйную біяграфію Фернанда I — «Historiarum Ferdinandi regis Aragonum libri sex» («Пра дзеянні Фердынанда, караля Арагона»).
ПродкіПравіць
Сям’я і дзеціПравіць
У 1393 годзе Фернанда ажаніўся з Элеанорай д’Альбукерке, і ў іх было сем дзяцей:
- Альфонса (1396—1458), кароль Арагона, Сіцыліі і Неапаля
- Марыя (1396—1445), першая жонка Хуана II Кастыльскага
- Хуан (1398—1479), кароль Арагона і Навары
- Энрыке (1400—1445), герцаг Віленскі, граф Альбукеркскі і Эмпурэйскі і інш., а таксама магістр Ордэна Сант’яга
- Элеанора (1402—1445), жонка Дуарты I
- Санча Арагонскі (1410—1416)
Зноскі
СлавутасціПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Фердынанд I Справядлівы