Фердынанд I (кароль Абедзвюх Сіцылій)

Фердынанд I (італ.: Ferdinando I; 12 студзеня 1751, Неапаль — 4 студзеня 1825, Неапаль) — кароль Абедзвюх Сіцылій з 1816 года, кароль Неапаля пад імем Фердынанд IV у 17591806 гадах, кароль Сіцыліі пад імем Фердынанд III у 18061816 гадах. Сын караля Іспаніі Карла III і Марыі-Амаліі Саксонскай.

Фердынанд I
Ferdinando I
Vincenzo Camuccini - Ritratto di Ferdinando I delle due Sicilie.jpg
Great Royal Coat of Arms of the Two Sicilies.svg
Сцяг Кароль Неапаля
6 кастрычніка 1759 — 23 студзеня 1799
(пад імем Фердынанд IV)
Папярэднік Карл VII
Пераемнік Партэнапейская рэспубліка
Сцяг Кароль Сіцыліі
6 кастрычніка 1759 — 8 снежня 1816
(пад імем Фердынанд III)
Папярэднік Карл V
Аб'яднана з Неапалем у Каралеўства Абедзвюх Сіцылій
Сцяг Кароль Неапаля
13 чэрвеня 1799 — 30 сакавіка 1806
(пад імем Фердынанд IV)
Папярэднік Партэнапейская рэспубліка
Пераемнік Жазеф Банапарт
Сцяг Кароль Неапаля
3 мая 1815 — 8 снежня 1816
(пад імем Фердынанд IV)
Папярэднік Іаахім Мюрат
Аб'яднана з Сіцыліяй у Каралеўства Абедзвюх Сіцылій
Сцяг1-ы кароль Абедзвюх Сіцылій
12 снежня 1816 — 4 студзеня 1825
Пераемнік Францыск I
Нараджэнне 12 студзеня 1751(1751-01-12)[1][2][…]
Смерць 4 студзеня 1825(1825-01-04)[5][3][…] (73 гады)
Месца пахавання
Род Неапалітанскія Бурбоны
Імя пры нараджэнні італ.: Ferdinando Antonio Pasquale Giovanni Nepomuceno Serafino Gennaro Benedetto di Borbone
Бацька Карл III, кароль Іспаніі
Маці Марыя Амалія Саксонская
Жонка Марыя Караліна Аўстрыйская[d][8] і Люсія Мігліачыа[d][8]
Дзеці Марыя Тэрэза Бурбон-Неапалітанская, Марыя-Луіза Бурбон-Сіцылійская[d], Карла Калабрыйскі[d][9], Марыя Ганна[d][9], Францыск I[d], Марыя Крысціна Бурбон-Сіцылійская[d], Марыя Крысціна Амелія[d], Карла Хенара[d][9], Джузэпэ[d][9], Марыя Амалія Неапалітанская[10], Марыя Антонія Бурбон-Сіцылійская[d], Марыя Клацільда[d][9], Марыя Генрыета[d][9], Леапольд[d], Альберта[d][9], Марыя Ізабэла Неапалітанская і Сіцылійская[d][9], unnamed child di Borbone[d][9] і Carlo di Borbone, Principe delle Due Sicilie[d][9]
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Дзейнасць арыстакрат
Узнагароды
рыцар ордэна Залатога руна ордэн Святога апостала Андрэя Першазванага кавалер Ордэна Святога Аляксандра Неўскага ордэн Святога Аляксандра Неўскага ордэн Святой Ганны I ступені Order of Saint Stephen of Hungary Order of Charles III ордэн Святых Маўрыкія і Лазара ордэн Святога Януарыя Канстанцінаўскі ордэн Святога Георгія ордэн Святога Фердынанда за заслугі Knight of the Order of the Holy Spirit Knight of the Order of Saint-Michel Каралеўскі ордэн Абедзвюх Сіцылій Order of Saint George and Reunion Order of the Most Holy Annunciation
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Як палітычны дзеяч знаходзіўся ў цені сваёй энергічнай жонкі Марыі Караліны і яе фаварыта Актана. Прыхільнік вельмі кансерватыўных поглядаў. На яго кіраванне прыйшліся шматлікія войны з Францыяй.

Раннія гадыПравіць

Прадстаўнік дынастыі Бурбонаў. Бацька Фердынанда, неапалітанскі кароль Карл, атрымаў у спадчыну ў 1759 г. іспанскі трон і адправіўся кіраваць на Пірэнеі, пакінуўшы 8-гадовага хлопчыка ў Неапалі на апеку рэгенцкага савета. Саноўнікі на чале з Бернарда Танучы працягвалі распачатыя яго бацькам ліберальныя рэформы ў рэчышчы асветнага абсалютызму XVIII стагоддзя. Велізарныя сродкі расходаваліся на дабудаванне каралеўскай рэзідэнцыі ў Казерце. Заўзяты аматар палявання, Фердынанд замовіў для сябе будаўніцтва «паляўнічага доміка» на возеры Фузара.

Пасля нараджэння ў 1777 г. спадчынніка прастола ў дзяржаўны савет была дапушчана каралева Марыя Караліна, якая стала пры добразычлівым папушчальніцтве мужа наводзіць там свае парадкі. Танучы быў адпраўлены ў адстаўку, і ў каралеўстве запанавала атмасфера рэакцыі. Чарговае «закручванне гаек» адбылося, калі французскія рэвалюцыянеры адправілі на гільяціну родную сястру каралевы. Неапаль адразу ўступіў у першую антыфранцузскую кааліцыю, а потым і ва ўсе наступныя.

Выгнанне ў ПалермаПравіць

Прыбыццё ў Неапаль дружалюбных флотаў пад камандаваннем Фёдара Ушакова (расійскага) і Гарацыа Нэльсана (англійскага) падштурхнула караля ў 1798 г. напасці на Рымскую рэспубліку, створаную па вобразу і падабенству Французскай. Аднак у канцы снежня таго ж года французы ўвайшлі ў Неапаль, зрынулі караля і абвясцілі Партэнапейскую рэспубліку. На караблі Нэльсана каралеўскі двор у паніцы бег у Палерма.

У чэрвені 1799 г. рэспубліканцы здаліся на літасць караля і Фердынанд змог вярнуцца ў Неапаль. Нягледзячы на міласцівыя ўмовы здачы, завадатары «бунту» былі пакараны смерцю. У дзяржаве ўсталяваўся паліцэйскі рэжым — да 1806 года, калі напалеонаўская армія ўвайшла ў Неапаль і каралём замест Фердынанда быў абвешчаны Жазеф Банапарт, якога неўзабаве замяніў маршал Мюрат. Каралеўскі двор ізноў шукаў выратавання ў Сіцыліі.

Англійскі пасланец Бентынк пераканаў Фердынанда змякчыць дэспатычны стыль кіравання, выдаліць ад двара Марыю Караліну і яе фаварытаў, прызначыць рэгентам прынца Францыска і нават абмежаваць уладу манарха канстытуцыяй. Марыя Караліна адбыла на радзіму ў Вену. Як толькі да Палерма дайшла вестка пра яе смерць, Фердынанд, забыўшыся пра жалобу, заключыў марганатычны шлюб з палюбоўніцай Лючыяй Мільяча, якая была названа герцагіняй Фларыдыі.

Пасля звяржэння Мюрата і ўварвання аўстрыйцаў састарэлы манарх вярнуўся ў Неапаль як абсалютны кіраўнік каралеўства Абедзвюх Сіцылій. У гонар рэстаўрацыі Бурбонаў у сталіцы была закладзена грандыёзная базіліка Сан-Франчэска-дзі-Паола. Пачаліся ганенні на праціўнікаў рэжыму; колькасць ахвяр «белага тэрору» ацэньваецца ў 10 тысяч.

Барацьба з карбанарыяміПравіць

Вяртанне дэспатызму выклікала незадаволенасць ліберальна настроеных маладых людзей, празваных карбанарыямі. У 1820 г. глава рэвалюцыянераў Гульельма Пепэ ўрачыста ўступіў у Неапаль, а кароль вымушаны быў адступіць і абвясціць пра выданне канстытуцыйнага закона. Падзеі ў Неапалі выклікалі перапалох у Свяшчэнным саюзе; для іх абмеркавання сабраўся кангрэс у Тропау. Фердынанд у ім не змог прыняць удзелу па прычыне забароны з боку парламента.

 
Базіліка Сан-Франчэска дзі Паола была пабудавана па зароку караля Фердынанда ў гонар адваявання Неапаля ў французаў

На наступны год, перадаўшы стырны кіравання сыну, ён абраўся на кангрэс у Лайбаху (1821), дзе заручыўся падтрымкай аўстрыйскага канцлера Метэрніха. Аўстрыйская армія, уступіўшы ў межы каралеўства, нанесла паражэнне Пепэ і канстытуцыяналістам. Неапаль вярнуўся да абсалютысцкай формы кіравання. У разгар новых ганенняў на іншадумцаў Фердынанд памёр.

Унёсак у навукуПравіць

Пры падтрымцы Фердынанда I была створана Палермская астранамічная абсерваторыя, дзе быў адкрыты першы астэроід Цэрэра.

ДзеціПравіць

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #11895363X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. Ferdinand I // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Maio S. D. FERDINANDO I di Borbone, re delle Due Sicilie // Dizionario Biografico degli Italiani — 1996. — Vol. 46. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Record #11895363X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
  5. Ferdinand I // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. Lundy D. R. Ferdinando I di Borbone, Re delle Due Sicilie // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  7. Deutsche Nationalbibliothek Record #11895363X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  8. а б (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  9. а б в г д е ё ж з і Lundy D. R. The Peerage
  10. Union List of Artist Names — 2014. Праверана 22 мая 2021.

СпасылкіПравіць