Фермапільская бітва

Фермапільская бітва — 3-дзённая абарона 5 тысячамі грэкаў Фермапільскага перавала (цяпер вобласць Фтыятыда, Сярэдняя Грэцыя) ад праходу 70-тысячнага персідскага войска ў пачатку жніўня 480 г. да н.э. 3 жніўня 480 г. да н.э. персідскае войска падыйшло да Фермапільскай цясніны і стаяла насупраць грэчаскага войска ў перавале без пачатку баявых дзеянняў цягам 4 дзён (3-6 жніўня). Першыя 2 дні бітвы (7-8 жніўня) грэкі ўдавалі ўцёкі ўглыб перавала, дзе разбівалі персаў дробнымі групамі ў рукапашным баі. Уначы на 3-і дзень (9 жніўня) малейскі  (грэч.) здраднік Эфіяльт  (грэч.) з бліжэйшага горада Трахін  (англ.) правёў 20 тыс. персідскіх салдат па горнай сцяжыне з усходу ў тыл грэчаскага войска[2]. Спартанскі цар Леанід загадаў грэчаскім саюзнікам адступіць без яго дружыны, якая загінула ў той дзень разам з ім пры прыкрыцці адступлення з перавала асноўнай часткі грэчаскага войска[1].

Фермапільская бітва
Асноўны канфлікт: Грэка-персідскія войны
«Леанід у Фермапілах» (Жак-Луі Давід, 1814 г.)
«Леанід у Фермапілах» (Жак-Луі Давід, 1814 г.)
Дата 7-9 жніўня[1] 480 г. да Н.Х.
Месца Фермапілы  (англ.) (вобласць Фтыятыда, Старажытная Грэцыя)
Прычына Персідскае ўварванне ў Грэцыю
Вынік Персідскае войска заняло Беотыю
Праціўнікі
Грэчаскія полісы Дзяржава Ахеменідаў
Камандуючыя
Леанід I Ксеркс I
Сілы бакоў
5,2 тыс. чалавек 70 тыс. чалавек
Страты
2 тыс. забітымі 20 тыс. забітымі[2]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Першы дзень

правіць

7 жніўня 480 г. да н.э., пасля 4 дзён стаяння, Ксеркс загадаў 10 тыс. мідыйскіх і кісійскіх салдат персідскага войска напасці на грэкаў у Фермапільскім перавале. У выніку амаль усе персідскія нападнікі загінулі, бо мелі меншыя чым у грэкаў мячы і шчыты. Грэкі ж бараніліся ў найвузейшай частцы перавала, дзе размяшчалася Факійская сцяна, у паставе фалангі пры дапамозе вялізных круглых бронзавых шчытоў і доўгіх дзідаў. Сярод абаронцаў страты склалі толькі 3 спартанцы. Тады Ксеркс накіраваў у перавал 10 тыс. сваіх «неўміручых» гвардзейцаў  (перс.), большасць якіх грэкі таксама забілі пры дапамозе тактыкі ўдаванага адступлення.

Другі дзень

правіць

8 жніўня Ксеркс накіраваў персідскую пяхоту на захоп Фермапільскага перавала, якая панесла нават большыя страты, чым у 1-ы дзень бітвы. Уначы малейскі  (грэч.) здраднік Эфіяльт  (грэч.) з бліжэйшага горада Трахін  (англ.) за ўзнагароду паведаміў Ксерксу пра горную сцяжыну ў абыход Фермапільскага перавала і прапанаваў правесці ёй персідскае войска. Тады Ксеркс накіраваў той сцяжынай на ўсход ад перавала 20 тыс. салдат на чале з ваяводам Гідарнам  (перс.).

Трэці дзень

правіць

На світанку 9 жніўня факійцы  (грэч.) (тысяча воінаў), якіх Леанід паставіў ахоўваць выдадзеную Эфіяльтам сцяжыну на ўсход ад Фермапільскага перавала, заўважылі набліжэнне персідскага войска і адступілі на бліжэйшы пагорак. На зары Тырастыяд з горада Кіма  (грэч.) (вобласць Эолія, дзяржава Ахеменідаў; цяпер Турцыя) паведаміў Леаніду аб пагрозе акружэння. Леанід адразу склікаў ваенную нараду  (англ.), на якой пастанавалі адступіць асноўнымі сіламі ў Афіны для наступнай эвакуацыі гараджан. Для прыкрыцця адступлення грэчаскай пяхоты ад насцігання персідскай конніцай на перавале пакінулі тылавую ахову  (англ.) на чале са спартанскім царом Леанідам агульнай колькасцю ў 1,5 тыс. воінаў. Ранкам Ксеркс накіраваў у перавал 10 тыс. персідскіх салдат у складзе лёгкай пяхоты і конніцы. Грэкі рушылі ім насустрач у шырэйшую частку перавала. У баі загінулі 2 браты персідскага цара Ксеркса (Абраком  (перс.) і Гіперанф  (англ.)) і спартанскі цар Леанід. Зламаўшы ўсе дзіды, грэкі перайшлі на кароткія мячы. Пасля прыбыцця персідскага падмацавання з рэшткаў «неўміручых» гвардзейцаў грэкі адступілі за Факійскую сцяну на Калонскі пагорак  (англ.). Тым часам рэшткі тэбанцаў з грэчаскага войска, якіх да бітвы налічвалася 400 воінаў, здаліся ў палон. Разбурыўшы частку Факійскай сцяны, Ксеркс загадаў акружыць Калонскі пагорак. Затым персідскія лучнікі пачалі абстрэл пагорка, у ходзе якога забілі ўсіх яго грэчаскіх абаронцаў.

Ушанаванне

правіць
 
Эпітафія Сіманіда

На Калонскім магільным пагорку, дзе загінулі апошнія абаронцы Фермапільскага перавала, пасля грэчаска-персідскіх войнаў паставілі помнік з эпіграмай паэта Сіманіда Кеоскага  (англ.) (556—468 г. да н.э.), які аднавілі 1955 годзе. Таксама на месцы бітвы ўзвялі бронзавую статую спартанскага цара Леаніда з надпісам унізе: «Прыйдзі і вазьмі». На метопах па баках змясцілі батальныя сцэны.

У 1997 г. урад Грэцыі адкрыў на месцы бітвы мармуровую статую з надпісам унізе: «У памяць аб 700 феспійцах  (грэч.)», якія засталіся ў Фермапільскім перавале разам са спартанцамі на 3-і дзень бітвы.

У культуры

правіць

Зноскі

  1. а б Дзве даты // Звязда : газета. — 9 жніўня 2008. — № 148 (26261). — С. 8. — ISSN 1990-763x.
  2. а б Фермапілы // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2003. — Т. 16. — С. 358. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6. Архівавана 10 снежня 2015.

Спасылкі

правіць