Фернанда Гага

аргенцінскі футбаліст і трэнер

Ферна́нда Рубе́н Га́га (ісп.: Fernando Rubén Gago; нар. 10 красавіка 1986, Сьюдадэла, Аргенціна) — аргенцінскі футбаліст (апорны паўабаронца) і трэнер. Ігрок нацыянальнай зборнай Аргенціны (2007—2017). У цяперашні час працуе галоўным трэнерам клуба «Расінг» з Авельянеды.

Футбол
Фернанда Гага
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Фернанда Рубен Гага
Нарадзіўся 10 красавіка 1986(1986-04-10)[1][2][…] (37 гадоў)
Грамадзянства  Аргенціна
 Італія
Рост 178 см
Вага 70 кг
Пазіцыя апорны паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Аргенціна Расінг
Пасада галоўны трэнер
Маладзёжныя клубы
Аргенціна Клуб Сацыяль Парке
1991—2004 Аргенціна Бока Хуніярс
Клубная кар’ера[* 1]
2004—2007 Аргенціна Бока Хуніярс 69 (1)
2007—2012 Іспанія Рэал Мадрыд 92 (1)
2011—2012   Італія Рома 32 (1)
2012—2013 Іспанія Валенсія 12 (0)
2013   Аргенціна Велес Сарсфілд 4 (0)
2013—2019 Аргенціна Бока Хуніярс 118 (7)
2019—2020 Аргенціна Велес Сарсфілд 14 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2005 Аргенціна Аргенціна (да 20) 14 (0)
2008 Аргенціна Аргенціна (да 23) 9 (0)
2007—2017 Аргенціна Аргенціна 61 (0)
Трэнерская кар’ера
2021 Аргенціна Альдасіві
2021— Аргенціна Расінг Авельянеда
Узнагароды і медалі
Алімпійскія гульні
Золата Пекін 2008 футбол
Чэмпіянаты свету
Срэбра Бразілія 2014
Кубкі Амерыкі
Срэбра Венесуэла 2007
Срэбра Чылі 2015
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 8 жніўня 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 16 лютага 2019
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера Правіць

«Бока Хуніярс» Правіць

Гага, які прыйшоў у дарослую каманду клуба «Бока Хуніярс» з юнацкай, дэбютаваў у асноўным складзе 5 снежня 2004 года ў гульні супраць «Кільмеса», якая скончылася перамогай «Хуніярс» з лікам 1:0. Нягледзячы на малады ўзрост, ён хутка стаў асноўным іграком паўабароны клуба, і яго сталі часцяком параўноўваць з Фернанда Рэдонда. яго ўпэўненая гульня выклікала цікавасць да яго з боку такіх іспанскіх клубаў, як «Рэал» і «Барселона».

«Рэал» Правіць

15 лістапада 2006 года прэзідэнт «Рэала» Рамон Кальдэрон ухваліў падпісанне Гага і яго суайчынніка Гансала Ігуаіна. Кантракт Гага з «Рэалам» быў падпісаны 19 снежня 2006 года, сума трансферу склала 20,4 млн еўра.

Дэбют Гага ў «Рэале» адбыўся 7 студзеня 2007 года ў матчы іспанскай Прымеры супраць «Дэпартыва». «Рэал» перамог у гэтай гульні з лікам 2:0. Пасля шэрагу памылак, учыненых ім на полі, Гага быў заменены ў сваім першым матчы на Раналда. Праз тыдзень, у наступнай гульні за клуб супраць «Сарагосы», Гага пацвердзіў сваю значнасць на футбольным полі. яго гульня дастаўляла нязручнасці супернікам, ён дэманстраваў выдатнае бачанне поля і абвастрэнні атакі сваёй каманды. «Рэал» абыграў «Сарагосу» з лікам 1:0 дзякуючы голу Руда ван Ністэлроя.

«Рома» Правіць

31 жніўня 2011 года Гага адправіўся ў гадавую арэнду ў італьянскую «Рому»[3][4]. У канцы сезона Гага паведаміў, што хоча застацца ў «Роме».

«Валенсія» Правіць

19 ліпеня 2012 года было абвешчана аб пераходзе Гага з «Рэала» ў «Валенсію», як паведамлялася за 3,5 млн еўра. Дэбютаваў Фернанда ў складзе свайго новага клуба 19 жніўня 2012 года ў гульні супраць свайго былога клуба «Рэала». Матч скончыўся ўнічыю з лікам 1:1, Фернанда адгуляў усе 90 хвілін матча. 2013 год правёў у арэндзе ў клубе «Велес Сарсфілд», дзе стаў чэмпіёнам Аргенціны.

Вяртанне ў «Боку» Правіць

У 2013 годзе было афіцыйна пацверджана, што аргенцінскі клуб «Бока Хуніярс», за які Фернанда пачынаў сваю прафесійную кар’еру, выкупіў 50% правоў на іграка ў «Валенсіі» за плату ў памеры 1,7 млн еўра.

У снежні 2018 года атрымаў цяжкую траўму, і ў лютым 2019 года кантракт клуба з паўабаронцам быў разарваны.

«Велес Сарсфілд» Правіць

У чэрвені 2019 года зноў далучыўся да клуба «Велес Сарсфілд». У лістападзе 2020 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры.

Міжнародная кар’ера Правіць

Хоць Фернанда і не быў абраны ў лік ігракоў зборнай Аргенціны да чэмпіянату свету 2006 года ў Германіі, ён атрымаў заклік праз год і гуляў у 2007 годзе на Кубку Амерыкі. З тых часоў ён быў сталым членам каманды.

Трэнерская кар’ера Правіць

У студзені 2021 года ўзначаліў клуб «Альдасіві», дзе працаваў да верасня. У кастрычніку 2021 года быў прызначаны галоўным трэнерам «Расінга» з Авельянеды.

Дасягненні Правіць

Клубныя Правіць

«Бока Хуніярс»:

«Рэал»:

«Велес Сарсфілд»:

Міжнародныя Правіць

Аргенціна:

Асабістае жыццё Правіць

27 ліпеня 2011 года Фернанда абраўся шлюбам з аргенцінскай тэнісісткай Хіселай Дулка[5].

Зноскі

  1. Fernando Gago // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Fernando Gago // FBref.com
  3. "Рома" арендовала Гаго. sports.ru
  4. AS Rom holt Gago aus Madrid. transfermarkt.de
  5. Дулко вышла замуж. sports.ru

Спасылкі Правіць