Фернанда Кардэналь

Фернанда Кардэналь (ісп.: Fernando Cardenal, 26 студзеня 1934(1934-01-26)[1], Гранада, Нікарагуа20 лютага 2016(2016-02-20)[1], Манагуа, Нікарагуа) — нікарагуанскі рэвалюцыянер і езуіцкі святар, які стаў, як і яго брат Эрнеста, членам СФНВ. Сваяк Антоніа Кардэналя. Міністр адукацыі ва ўрадзе сандзіністаў (1984—1990).

Фернанда Кардэналь
ісп.: Fernando Cardenal
Дата нараджэння 26 студзеня 1934(1934-01-26)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 20 лютага 2016(2016-02-20)[1] (82 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Веравызнанне каталіцтва
Партыя
Род дзейнасці каталіцкі святар, палітык
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў багатай сям’і ў нікарагуанскай Гранадзе. Ён уступіў у ордэн езуітаў, а пазней разам са сваім старэйшым братам Эрнеста далучыўся да паўстанцаў-сандзіністаў. Пасля звяржэння дыктатара Анастасія Самосы ў 1979 г. бацька Фернанда ўзначаліў кампанію ліквідацыі непісьменнасці, а ў 1984 г. атрымаў пасаду міністра адукацыі Нікарагуа.

Быў забаронены да служэння папам Янам Паўлам II, так як царква Нікарагуа і ордэн езуітаў самі адмаўляліся гэта зрабіць. У якасці падставы было абвешчана, што каталіцкая царква не дабраслаўляе сваіх клерыкаў займацца актыўнай палітычнай дзейнасцю. Святар быў забаронены да служэння і выключаны з ордэна езуітаў, з якім ён, зрэшты, захаваў добрыя адносіны.

У 1990 г. ён пакінуў міністэрскую пасаду і дыстанцаваўся ад сандзіністаў, заявіўшы, што гэтая партыя «адышла ад прынцыпаў рэвалюцыі».

У 1996 г. — пасля выпрабавальнага перыяду — ён быў ізноў прыняты ў ордэн езуітаў. Да 2011 г. узначальваў нацыянальны адукацыйны рух «Fe y Alegría» («Вера і радасць»), галоўнай мэтай якога было «несці асвету ш самыя шырокія масы».

Заўвагі правіць

  1. а б в г Fernando Cardenal // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі правіць