Фердынанд I Справядлівы

кароль Арагона (1412—1416)
(Пасля перасылкі з Фернанда I Арагонскі)

Фернанда I Арагонскі (ісп.: Fernando I de Aragón) таксама празваны «Антэкерскім», «Справядлівым» і «Сумленным» (27 лістапада 1380, Медзіна-дэль-Кампа — 2 красавіка 1416, Ігуалада) — кароль Арагона, Валенсіі, Маёркі, Сардзініі, Корсікі (намінальна), Сіцыліі, герцаг Афін і Неапатрыі (намінальна), граф Барселоны, Русільёна і Сердані ў 1412—1416 гадах), рэгент Кастыліі ў 1406—1416 гадах з дынастыі Трастамара.

Фердынанд I Справядлівы
ісп.: Fernando I de Aragón
араг.: Ferrando I
катал.: Ferran I
Каранацыя Фердынанда I. Музей Прада, Мадрыд.
Каранацыя Фердынанда I. Музей Прада, Мадрыд.
Сцяг Кароль Арагона
1412 — 2 красавіка 1416
Каранацыя 1414
Папярэднік Марцін I
Пераемнік Альфонс V
Сцяг Кароль Сіцыліі
1410 — 2 красавіка 1416
Папярэднік Марцін II
Пераемнік Альфонс I
Нараджэнне 27 лістапада 1380 ці 2 лістапада 1380(1380-11-02)[1]
Смерць 2 красавіка 1416[2] (35 гадоў)
Месца пахавання
Род Трастамара
Бацька Хуан I[d][3]
Маці Элеанора Арагонская[d][3]
Жонка Элеанора д’Альбукерке[d][3][4]
Дзеці Альфонса V Велікадушны[3], Хуан II Бязверны[3], Энрыке Арагонскі[d], Санча Арагонскі[d], Элеанора Арагонская[d][3], Марыя Арагонская[d][3] і Педра Арагонскі[d]
Веравызнанне каталіцтва
Дзейнасць кіраўнік, суверэн
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Фернанда быў сынам караля Хуана I Кастыльскага і Элеаноры Арагонскай.

У 1406 годзе, калі сканаў яго старэйшы брат Энрыке III Кастыльскі, Фернанда адмовіўся ад кастыльскай кароны, а замест гэтага стаў разам з удавой Энрыке — Кацярынай Ланкастэрскай — рэгентам пры малалетнім Хуане II. На гэтай пасадзе праявіліся яго адміністрацыйныя здольнасці ва ўнутраных справах.

Падчас вайны з Гранадскім эміратам у 1410 годзе Фернанда захапіў горад Антэкера, па назве якога атрымаў сваю мянушку.

Калі Марцін I Арагонскі — яго дзядзька па маці — памёр, не пакінуўшы законнага спадчынніка, то ў 1412 годзе, паводле Каспскага кампрамісу, Фернанда стаў каралём Арагона. Яго сапернік, Хаймэ II Урхельскі, выступіў супраць гэтага рашэння, і Фернанда далучыў графства Урхель да Арагонскага каралеўства.

Фернанда I увёў для спадчынніка арагонскай кароны тытул «прынц Жыронскі».

Самым прыкметным дасягненнем яго кароткага кіравання стала яго згода ў 1416 годзе на зняцце антыпапы Бенедыкта XIII, што спрыяла завяршэнню Вялікага заходняга расколу, які раздзіраў рымска-каталіцкую царкву на працягу 40 гадоў.

Фернанда I Арагонскі пахаваны ў манастыры Паблет. Ларэнца Вала напісаў афіцыйную біяграфію Фернанда I — «Historiarum Ferdinandi regis Aragonum libri sex» («Пра дзеянні Фердынанда, караля Арагона»).

Продкі правіць

Сям’я і дзеці правіць

У 1393 годзе Фернанда ажаніўся з Элеанорай д’Альбукерке, і ў іх было сем дзяцей:

Зноскі

  1. BeWeB Праверана 7 ліпеня 2020.
  2. BeWeB
  3. а б в г д е ё Kindred Britain
  4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Славутасці правіць