Фернанду I
Фернанду I Цудоўны (парт.: Fernando I de Portugal; 31 кастрычніка 1345 — 22 кастрычніка 1383, Лісабон) — дзявяты кароль Партугаліі, празваны Цудоўным (парт.: O Formoso). Сын Педру I і Канстансы Кастыльскай, графіні Пеніфіэл. Апошні прадстаўнік Бургундскай дынастыі.
Фернанду I Цудоўны Fernando I "o Formoso" | |||
![]() | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
18 студзеня 1367 — 22 кастрычніка 1383, | |||
Папярэднік | Педру I Справядлівы | ||
Пераемнік | Леанор Тэлеш дэ Менезеш | ||
Дзейнасць | манарх | ||
Веравызнанне | хрысціянства | ||
Нараджэнне | 31 кастрычніка 1345 Каімбра, Партугалія | ||
Смерць | 22 кастрычніка 1383 (37 гадоў) Лісабон, Партугалія | ||
Пахаванне | |||
Дынастыя | Бургундская дынастыя | ||
Бацька | Педру I | ||
Маці | Канстанса Мануэль[d] | ||
Жонка | Leonor Teles de Menezes[d] | ||
Дзеці | Беатрыса Партугальская[d], Isabella of Portugal, Lady of Viseu[d] і Afonso de Portugal[d] | ||
Сям'яПравіць
Фернанду не пажадаў жаніцца на дачцы кастыльскага караля, але спакусіў прыгажуню Леанору Тэлеш дэ Менезеш (пам. 1386), жонку партугальскага двараніна Ларэнза дэ Куньі, развёў яе з мужам і сам жаніўся на ёй у 1371 годзе. Новая каралева была вельмі разумная, імкнулася прыцягнуць да сябе народ ласкай і шчодрасцю, але большасць партугальцаў заўсёды адносілася да яе з непрыязнасцю.
Ад шлюбу нарадзілася адзіная дачка Беатрыса.
З прычыны таго, што пасля сваёй смерці Фернанду не пакінуў спадчыннікаў, на ім перапынілася прамая галіна Бургундскай дынастыі. Пасля яго смерці пачалося партугальскае міжцарства.
Гл. таксамаПравіць
Папярэднік: Педру I |
Кароль Партугаліі 1367—1383 |
Пераемнік: Жуан I |