Фернандынью

бразільскі футбаліст

Ферна́нду Луіс Роза[3] (парт.: Fernando Luiz Roza; нар. 4 мая 1985, Ландрына, Бразілія), больш вядомы як Фернанды́нью[4] або Фернандынья (парт.: Fernandinho, МФА: [feʁnɐ̃ˈdʒĩj̃u]) — бразільскі футбаліст, паўабаронца клуба «Атлетыку Паранаэнсі» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Бразіліі.

Футбол
Фернандынью
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Фернанду Луіс Роза
Мянушка Ферна
Нарадзіўся 4 мая 1985(1985-05-04)[1][2][…] (38 гадоў)
Грамадзянства  Бразілія
Рост 179 см
Вага 66 кг
Пазіцыя цэнтральны паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Бразілія Атлетыку Паранаэнсі
Нумар 5
Маладзёжныя клубы
Бразілія Атлетыку Паранаэнсі
Клубная кар’ера[* 1]
2002—2005 Бразілія Атлетыку Паранаэнсі 72 (14)
2005—2013 Украіна Шахцёр (Данецк) 184 (31)
2013—2022 Англія Манчэстэр Сіці 264 (20)
2022— Бразілія Атлетыку Паранаэнсі
Нацыянальная зборная[* 2]
2011—2019 Бразілія Бразілія 53 (2)
Узнагароды і медалі
Кубкі Амерыкі
Золата Бразілія 2019
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 29 чэрвеня 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 29 чэрвеня 2022
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Фернанду з’яўляецца выхаванцам клуба «Атлетыку Паранаэнсі», за якім дэбютаваў у прафесійным футболе і правёў у клубе некалькі сезонаў.

У ліпені 2005 года за 7,8 млн еўра перайшоў у данецкі «Шахцёр». У новым клубе дэбютаваў 30 ліпеня 2005 года ў матчы супраць клуба «Крыўбас» (1:0). Адгуляў вялікую ролю ў перамозе гарнякоў у нацыянальным першынстве сезона 2005/06. Акрамя таго, Фернандынью забіў гол у браму польскай «Легіі» ў матчы трэцяга адборачнага раўнду Лігі чэмпіёнаў.

Пасля скандальнага сыходу Франселіна Матузалема ўлетку 2007 года, Фернандынью стаў адным з лідараў каманды. Ён быў прызнаны лепшым іграком чэмпіянату Украіны сезона 2007/08, калі «Шахцёр» аформіў «залаты дубль», выйграўшы нацыянальнае першынство і кубак краіны. Вялікі ўнёсак ігрок зрабіў і калі «Шахцёр» стаў пераможцам Кубку УЕФА ў сезоне 2008/09. У еўракубкавых матчах таго сезона Фернандынью забіў 6 мячоў, у тым ліку пакрыўдзіўшы голам брамнікам кіеўскага «Дынама» ў першым паўфінальным матчы Кубка УЕФА. У складзе «гарнякоў» шэсць разоў заваёўваў тытулы чэмпіёну Украіны, а таксама чатыры разы стаў уладальнікам Кубка Украіны і тройчы Суперкубка.

6 чэрвеня 2013 года была дасягнута дамоўленасць на пераход Фернандынью ў «Манчэстэр Сіці». Сума трансферу склала 40 млн еўра[5]. Стаў адным з асноўных ігракоў, з 2020 года быў капітанам каманды. У красавіку 2022 года абвясціў, што пакіне «Манчэстэр Сіці» па заканчэнні сезона 2021/22.

У чэрвени 2022 года вярнуўся ў «Атлетыку Паранаэнсі».

Міжнародная кар’ера правіць

У зборнай Бразіліі дэбютаваў 10 жніўня 2011 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Германіі.

Дасягненні правіць

«Шахцёр»:

«Манчэстэр Сіці»:

Зборная Бразіліі:

Зноскі

  1. Fernandinho // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. FERNANDINHO fernando luiz rosa // Argentine Soccer Database
  3. Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй
  4. Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй
  5. Фернандиньо попрощался с Шахтером. Афіцыйны сайт «Шахцёра».

Спасылкі правіць