Ферна́н Магела́н, або Магалья́інш[2] (парт.: Fernão de Magalhães [fɨɾˈnɐ̃w̃ ðɨ mɐɡɐˈʎɐ̃ȷ̃s], ісп.: Fernando (Hernando) de Magallanes [(f)eɾ'nando ðe maɣa'ʎanes]; каля 1480, вобласць Траз-уж-Мантыш, Партугалія — 27 красавіка 1521, востраў Мактан, Філіпіны) — партугальскі і іспанскі[3], мараплавец з тытулам адэлантада. Камандаваў экспедыцыяй, што здзейсніла першае вядомае кругасветнае вандраванне. Адкрыў праліў, пазней названы яго імем, стаў першым еўрапейцам, які прайшоў па моры з Атлантычнага акіяна ў Ціхі.

Фернан Магелан
парт.: Fernão de Magalhães
ісп.: Fernando (Hernando) de Magallanes
Род дзейнасці мараплавец
Дата нараджэння каля 1480[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 27 красавіка 1521
Месца смерці
Месца пахавання
  • невядома
Грамадзянства
Падданства Кастылія і Леон
Бацька Rui de Rui de Magalhães[d]
Маці Alda de Mesquita[d]
Жонка Beatriz Barbosa[d]
Прыналежнасць Іспанская імперыя
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
Commander of the Order of Santiago Military Order of Saint James of the Sword Ордэн Хрыста
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Юнацкасць правіць

Магелан па паходжанні партугалец. Месца яго нараджэння спрэчнае, асноўныя аўтары паказваюць у якасці такога горад Саброза, але, магчыма, ён нарадзіўся ў горадзе Порту. Пра сям’ю мараплаўца таксама вядома няшмат, у прыватнасці, тое, што яна прыналежала да дваранства. Мяркуецца, што бацькам яго быў Руй ці Родрыгу дзі Магальяйнш (1433—1500), былы адзін час алькальдам крэпасці Авейру. Маці Алда дэ Маскіта (Мішкіта). Апроч Магелана ў іх было чацвёра дзяцей. Пра іх жыццё нічога не вядома. У маладосці Магелан быў пажам у каралевы Леаноры Авіскай, жонкі Жуана II.

У 1498 годзе партугальцамі быў адкрыты марскі шлях у Індыю. Услед за Васка да Гамам з Партугаліі сталі адпраўляцца эскадра за эскадрай на заваёву ўсходу. У 1505 годзе пры адпраўцы эскадры віцэ-караля Франсішку ды Алмейды маракоў ужо бракавала. Некаторыя рулявыя не ведалі дзе права, а дзе лева. Тады да правага борта карабля прывязвалі часнык, а да левага лук і камандавалі па прынцыпе «сена-салома». У гэтай экспедыцыі ў якасці соберсалинте (звышштатнага ваяра) браў удзел і Магелан.

Індыя правіць

 
Шлях армады Франсішку Алмейды ва Усходняй Афрыцы (пурпурны).

Пройдучы мыс Добрай Надзеі, экспедыцыя пачынае баявыя дзеянні з захопу Кільвы і Мамбасы, потым яна ідзе ў Індыю. Магелан увесь час знаходзіцца ў складзе экспедыцыі, але ўпершыню яго імя згадваецца ў бітве пры Канануры. У 1506 годзе Магелан бярэ ўдзел у падаўленні хваляванняў, будуе Мазамбік, пасля чаго зноў трапляе ў Індыю, дзе яго два разы параняць[4].

У бітве пры Дыу карабель, на якім знаходзіўся Магелан, прадраўся праз строй і ўзяў на абардаж флагман праціўніка[5].

 
Армада Франсішку Алмейды на Малабарскім берагу.

Тымчасам партугальцы прыходзяць да высновы, што для поўнага кантролю над гандлем вострымі заправамі ім трэба захапіць порт Малака. У 1509 годзе ў Індыю прыбывае эскадра Секейры, якая павінна здзейсніць першае плаванне да Малакі. Віцэ-кароль Індыі далучае да чатырох караблёў Сикейры пяты, на якім плылі Магелан і яго сябар (магчыма сваяк) Франсішку Серан[6].

11 верасня 1509 года партугальцы ўвайшлі ў Малаку. Спачатку была складзеная гандлёвая дамова паміж партугальцамі і мясцовымі ўладамі, але праз некалькі тыдняў бліснуў канфлікт. Па адных звестках вінаваты былі арабы, якія асцерагаліся што партугальцы захопяць увесь гандаль, па іншых яго справакавалі самі партугальцы. Але ўсё сходзяцца на тым, што напад на еўрапейцаў адбыўся нечакана. Значная частка маракоў знаходзілася на беразе па гандлёвых справах ці ў звальненні. Амаль усе шлюпкі былі на беразе. На караблі ў гэты час прыбылі мноства малайцаў, нібы для агляду.

Самы дасведчаны капітан Гарсіа дэ Соўзы зразумеў, што сітуацыя робіцца небяспечнай, і адправіў Магелана папярэдзіць флагмана пра магчымы напад. Магелан прыбыў на флагманскі карабель і паспеў папярэдзіць Сикейру. Калі малайцы падалі сігнал, партугальцы ўжо згатаваліся і ў хуткай сутычцы скінулі змешчаных на борце ворагаў з караблёў, а потым, абсекшы якарныя ліны, адбілі напад прыдатнай варожай флатыліі. Але маракі, якія знаходзіліся на беразе, былі амаль усе перабіты ці захоплены ў палон. Толькі невялікая група партугальцаў, у ліку якіх быў Серан, прабілася да берага. Усе іх лодкі былі захоплены, яны выратаваліся толькі дзякуючы Магелану, які надышоў да берага на шлюпцы[7].

 
7-я Індыйская армада.

Звычайны для партугальцаў пяцігадовы тэрмін знаходжання ў Індыі падыходзіў да канца, і Магелан адправіўся на адной з флатылій у Партугалію. Два карабля, на адным з якіх плыў Магелан, пацярпелі крушэнне на Падуанскай банцы ля Лакадыўскіх астравоў. Каманды выратаваліся на невялікай выспачцы. Частка экіпажа павінна была адправіцца на захаваных лодках за дапамогай, частка — застацца на выспе. Так атрымалася, што ўсё афіцэры аказаліся сярод тых, хто сыходзілі на шлюпках, а на востраве засталіся толькі матросы. Гэта выклікала абурэнне каманды і боязі, што яны не вернуцца за простымі людзьмі. Магелан апынуўся адзіным дваранінам, які пагадзіўся застацца на востраве, і тым самым супакоіў каманду. Мяркуючы па ўсім, у той час яго аўтарытэт ужо быў досыць вялікі[8].

Праз 10 дзён іх выратавалі, і Магелан вярнуўся ў Індыю, дзе, мусібыць, заняўся гандлем, бо вядома, што ў 1510 годзе ён пазычыў аднаму камерсанту 200 крузаду, якія яму не вярнулі, і ён здолеў адсудзіць іх толькі праз 6 гадоў[8].

У гэтыя гады партугальцы захопліваюць Гоа, губляюць яго, і рыхтуюцца да новага паходу на горад. Для рашэння важнага пытання, ці выкарыстаць для нападу гандлёвыя караблі, віцэ-кароль Албукеркі збірае савет з 16 чалавек. Сярод іх — Магелан, які яшчэ параўнальна нядаўна быў усяго толькі простым салдатам, а ў апісваны час стаў чалавекам, з думкай якога лічыўся віцэ-кароль. Найхутчэй, ён быў ужо капітанам. Ён, як і большасць удзельнікаў савета, выказваецца за тое, каб гандлёвыя судны не бралі ўдзел у вайсковым паходзе, а адправіліся ў Еўропу, каб не прапусціць мусон. Вайсковыя караблі ідуць адны і захопліваюць Гоа[9].

У сярэдзіне 1511 года Магелан бярэ ўдзел у паходзе 19 караблёў на Малаку. Горад быў узяты і перайшоў пад уладу Партугаліі[9].

Адразу пасля захопу Малакі Альбукерке скіраваў экспедыцыю з трох караблёў да Астравоў Вострых запраў. Адным з трох караблёў камандаваў Франсішку Серан. Магчыма, у экспедыцыі браў удзел і Магелан (звесткі крыніц разыходзяцца)[10]. Карабель Серана трапіў у катастрофу, а сам ён выратаваўся і пасяліўся на востраве Тыдор, заняўшы высокую пасаду ў мясцовага валадара[11][12].

Партугалія правіць

 
Мануэл I

У ліпені 1512 года Магелан ужо ў Лісабоне[12], дзе яму прызначаецца пенсія 1000 рэалаў у месяц (самая маленькая)[13]. Неўзабаве яна павялічваецца да 1850 рэалаў.

У 1514 годзе ён бярэ ўдзел у баявых дзеяннях у Марока пад горадам Аземмур. У адным бою яго паранілі ў нагу (ён застаўся кульгавым), у іншым пад ім забілі каня. Яму даручылі ахоўваць адбіты ў маўраў скот, але неўзабаве звінавацілі ў тым, што ён таемна прадаў маўрам частку здабычы. Абураны Магелан без дазволу адправіўся ў Партугалію, каб апраўдацца. Сваімі самавольнымі дзеяннямі ён выклікаў гнеў караля і быў змушаны вярнуцца да месца службы. У Афрыцы вінавачанні з яго знялі, ён падаў у адстаўку і вярнуўся на радзіму. Ён просіць караля павялічыць яму пенсію, але атрымвае адмову[14].

Складана сказаць, калі ў Магелана з’явілася задума вандравання, якая яго ўславіла. Сябар Серан пісаў з Малук лісты, з якіх можна было зрабіць выснову, што Астравы Вострых запраў знаходзяцца вельмі далёка на Усходзе і параўнальна блізка ад Амерыкі. У адным са зваротных лістоў Магелан намякаў яму, што можа хутка прыбыць на гэтыя астравы, «калі не праз Партугалію, то праз Кастылію». Невядома, калі быў напісана гэты ліст, але цалкам магчыма, што яшчэ падчас знаходжання Магелана ў Партугаліі. У гэты час ён вывучае даступныя яму партугальскія карты, гутарыць з капітанамі[15].

Падчас адной з аўдыенцый з Мануэлам I Магелан просіць даць яму марскую службу і адправіць у плаванне. Кароль адмаўляе. Тады ён пытае дазволы прапанаваць свае паслугі іншым дзяржавам. Кароль дазваляе. Яму не патрэбен Магелан. Некаторыя крыніцы сцвярджаюць, што Магелан зрокся ад падданства Партугаліі, але дакументаў пра гэта не захавалася. Неўзабаве з Партугаліі ў Іспанію перабіраецца цэлая група партугальскіх маракоў[16][3].

Іспанія правіць

Магелан пасяліўся ў Севільі, дзе блізка сышоўся з партугальскім эмігрантам Дыега Барбозам, начальнікам арсенала. У канцы 1517 — пачатку 1518 Магелан жэніцца з яго дачкой Беатрычэ. У лютым 1519 года ў іх нарадзіўся сын. Сын Барбоза — Дуартэ Барбоза, як і Магелан, раней служыў у Індыі. Ужо пасля смерці Магелана і Дуартэ Барбозы за аўтарствам Дуартэ Барбозы выйдзе кніга з апісаннем краін Паўднёвай і Паўднёва-усходняй Азіі: «Livro de Duarte Barbosa» («Кніга Дуартэ Барбозы»). Аднак у архівах існуюць асобнікі дадзенай працы, дзе аўтарам паказаны Магелан. У гэтага існуюць розныя тлумачэнні. Магчыма, што дадзеныя асобнікі былі паднесены каралю Карлу I пад імем Магелана, каб умацаваць яго аўтарытэт. Імаверна таксама, што кніга з’яўляецца супольнай працай Магелана і Барбозы[17].

Магелан выкладае ідэю сваёй экспедыцыі ў севільскім «Палаце Кантрактаў» (ведамстве, што займаецца арганізацыяй экспедыцый). Ён не сустракае там падтрымкі, але Хуан дэ Аранда, адзін з кіраўнікоў Палаты, уступае ў кантакт з Магеланам і абяцае яму сваю падтрымку за 20 % ад будучых прыбыткаў. Неўзабаве ў Іспанію прыбывае патужнік Магелана астраном Руі Фалеру. З яго дапамогай атрымоўваецца старгавацца на 1/8 прыбылі, належнай Арандзе. Дамова была завераная ў натарыуса. Неўзабаве Магелан уявіў свой праект кіраўніцтву Іспаніі, і ён быў ухвалены. Пачалася парыхтоўка экспедыцыі[18][3].

Вандраванне вакол свету правіць

У экспедыцыю рыхтавалася пяць караблёў з запасам харчу на два гады. Магелан сам асабіста сачыў за гружэннем і пакаваннем прадуктаў, тавараў і рыштунку[19]. Магелан камандаваў «Трынідадам». «Сант’яга» камандаваў Жуан Серан — брат Франсішка Серана, выратаванага Магеланам у Малацы. Трыма іншымі караблямі камандавалі прадстаўнікі іспанскай шляхты, з якімі ў Магелана адразу пачаліся канфлікты. Іспанцам не падабалася, што экспедыцыяй камандуе партугалец. Апроч таго, Магелан хаваў меркаваны маршрут плавання, і гэта выклікала незадаволенасць капітанаў. Супрацьстаянне было даволі сур’ёзным. Капітану Мендосе нават было перададзена адмысловая вымога караля спыніць спрэчкі і падначаліцца Магелану. Але ўжо на Канарскіх астравах Магелан атрымаў звесткі пра тое, што іспанскія капітаны дамовіліся паміж сабой прыбраць яго з паста, калі палічаць, што ён ім замінае[20].

20 верасня 1519 года флатылія на чале з Магеланам выйшла з порта Санлукар-дэ-Барамеда (утока ракі Гвадалквівір). Неўзабаве на эскадры разгарэўся канфлікт[21]. Капітан «Сан-Антоніа» Картахена, што з’яўляўся прадстаўніком кароны ў плаванні, падчас аднаго з рапартаў дэманстратыўна парушыў субардынацыю і стаў зваць Магелана не «капітан-генерал» (адмірал), а проста «капітан». Картахена быў другой асобай у экспедыцыі, па статусе амаль роўным камандзіру. Цягам некалькіх дзён ён працягваў гэта рабіць нягледзячы на заўвагі Магелана. Таму давялося трываць гэта, пакуль капітаны ўсіх караблёў не былі скліканы на «Трынідад» для развязка пытання пра лёс матроса-злачынца. Забыўшыся, Картахена зноў парушыў дысцыпліну, але гэтым разам ён быў не на сваім судне. Магелан асабіста схапіў яго за каўнер і абвясціў арыштаваным. Картахене дазволілі знаходзіцца не на флагманскім караблі, а на караблях спачувальнікаў яму капітанаў. Камандзірам «Сан-Антоніа» стаў сваяк Магелана Алвару Мішкіта[22].

29 лістапада флатылія дасягнула ўзбярэжжа Бразіліі, а 26 снежня 1519 года — Ла-Платы, дзе праводзіліся пошукі меркаванага праліва. «Сант’яга» быў пасланы на захад, але неўзабаве вярнуўся з паведамленнем, што гэта не праліў, а ўтока гіганцкай ракі. Эскадра пачала павольна прасоўвацца на поўдзень, даследуючы бераг. На гэтым шляху маракі ўбачылі пінгвінаўв[21]. Пасоўванне на поўдзень ішло павольна, караблям заміналі штормы, набліжалася зіма, а праліва ўсё не было. 31 сакавіка 1520 года, дойдучы да 49° пд. ш. флатылія ўстае на зімоўку ў бухце, названай Сан-Хуліян[23][24].

 
Магеланаў праліў. Эскіз карты Пігафеты. Поўнач унізе.

У маі Магелан паслаў «Сант’яга» на чале з Жуанам Серанам на поўдзень для выведкі мясцовасці. У 60 мілях да поўдня была знойдзена бухта Санта-Крус. Яшчэ праз некалькі дзён, трапіўшы ў буру, карабель страціў кіраванне і пабіўся. Маракі, апроч аднаго чалавека, выратаваліся і апынуліся на беразе без ежы і запасаў. Яны спрабавалі вярнуцца да месца зімоўкі, але з-за стомленасці і знясілення злучыліся з асноўным атрадам толькі праз некалькі тыдняў. Страта судна, адмыслова прызначанага для выведкі, а таксама запасаў, што знаходзяцца на ім, нанесла вялікую шкоду экспедыцыі.

21 кастрычніка пад 52° пд. ш. караблі апынуліся ў вузкага праліва вядоўцы ў глыб мацерыка. «Сан-Антоніа» і «Кансэпс’ён» пасылаюцца на выведку. Неўзабаве налятае бура якая доўжылася два дня. Маракі асцерагаліся, што пасланыя на выведку караблі загінулі. І яны, сапраўды, ледзь не загінулі, але калі іх панесла да берага, перад імі адкрыўся вузкі праход, у які яны ўвайшлі. Яны апынуліся ў шырокай бухце, за якой рушылі ўслед яшчэ пралівы і бухты. Вада ўвесь час заставалася салёнай, а лот вельмі часта не даставаў дна. Абодва судны вярнуліся з радаснай весткай пра магчымы праліў[25][26].

Ля вострава Доўсан праліў падзяляецца на два каналы, і Магелан ізноў падзяляе флатылію. «Сан-Антоніа» і «Кансепсьён» ідуць на паўднёвы ўсход, два іншых карабля застаюцца для адпачынку, а на паўднёвы захад адпраўляецца лодка. Праз тры дні лодка вяртаецца і маракі паведамляюць, што бачылі адкрытае мора. Неўзабаве вяртаецца «Кансепсьён», але ад «Сан-Антоніа» няма вестак[25][27]. 28 лістапада 1520 года караблі Магелана выходзяць у акіян. Шлях па праліве заняў 38 дзён. На доўгія гады Магелан застанецца адзіным капітанам, які прайшоў праліў і не страціў ніводнага карабля.

Выйдучы з праліва, Магелан 15 дзён ішоў на поўнач, дойдучы да 38° пд. ш., павярнуў на паўночны захад, а 21 снежня 1520 года, дойдучы да 30° пд. ш., павярнуў на паўночны захад[28]. Флатылія прайшла па Ціхім акіяне не менш 17 тыс. км. Не гатовая да такога пераходу экспедыцыя выпрабоўвала велізарныя пазбаўленні[29].

Падчас плавання экспедыцыя дайшла да 10° пн. ш. і апынулася заўважна паўночней Малукскіх астравоў, да якіх імкнулася. Магчыма, Магелан хацеў пераканацца, што адкрытае Бальбоа Паўднёвае мора з’яўляецца часткай гэтага акіяна, а магчыма ён асцерагаўся сустрэчы з партугальцамі, якая для яго патрапанай экспедыцыі скончылася б жаласна. 24 студзеня 1521 года маракі ўбачылі незаселены востраў (з архіпелага Туамоту). Высадзіцца на яго не прадстаўлялася магчымасці. Праз 10 дзён была выяўленая яшчэ адзін востраў (у архіпелагу Лайн). Высадзіцца таксама не атрымалася, але экспедыцыя налавіла акул для пражытку[30][29].

6 сакавіка 1521 года флатылія ўбачыла востраў Гуам з групы Марыянскіх астравоў. Ён быў населены. Лодкі атачылі флатылію, пачаўся гандаль. Неўзабаве высветлілася, што мясцовыя жыхары крадуць з караблёў усё, што трапіцца пад руку. Калі яны ўкралі шлюпку, еўрапейцы не вытрымалі. Яны высадзіліся на востраў і спалілі паселішча астраўлянаў, забіўшы пры гэтым 7 чалавек. Пасля гэтага яны забралі лодку і захапілі свежыя прадукты. Астравы былі названы Зладзейскімі (Ландронес). Пры сыходзе флатыліі мясцовыя жыхары пераследавалі караблі на лодках, закідваючы іх камянямі, але без асаблівага поспеху[29][31].

Праз некалькі дзён іспанцы першымі з еўрапейцаў дасягнулі Філіпінскіх астравоў, якія Магелан назваў архіпелагам Святога Лазара. Асцерагаючыся новых сутыкненняў, ён шукае незаселены востраў. 17 сакавіка іспанцы высадзіліся на востраве Хаманхом. Пераход праз Ціхі акіян скончыўся[32].

На востраве Хомонхом быў уладкаваны лазарэт, куды перавезлі ўсіх хворых. Свежая ежа хутка вылечыла маракоў, і флатылія адправілася ў далейшы шлях сярод астравоў. На адным з іх раб Магелана Энрыке, які нарадзіўся на Суматры, сустрэў людзей, якія размаўлялі на яго мове. Кола замкнулася. Упершыню чалавек абыйшоў зямлю[33].

7 красавіка 1521 года экспедыцыя ўвайшла ў порт Себу на аднайменным востраве. Месцы былі цывілізаваныя, і з еўрапейцаў нават паспрабавалі ўзяць гандлёвую пошліну. Іспанцы адмовіліся плаціць, а мусульманскі купец, які аказаўся ў горадзе, параіў раджы не ваяваць з еўрапейцамі, і вымога была знята[34][35].

Пачаўся ажыўлены гандаль. За жалезныя вырабы астраўляне лёгка аддавалі золата і прадукты. Уражаны сілай іспанцаў і іх зброяй, уладар вострава раджа Хумабон згаджаецца аддацца пад заступніцтва іспанскага караля і неўзабаве хрысціцца пад імем Карлас. Услед за ім хрысціцца яго сям’я, мноства прадстаўнікоў шляхты і простых астраўлянаў. Заступаючыся новаму Карласу-Хумабону, Магелан спрабаваў прывесці пад яго ўладу як мага больш мясцовых кіраўнікоў[36].

Смерць правіць

Адзін з правадыроў вострава Маутан Лапу-Лапу (Сілапулапу) пярэчыў новым парадкам і не збіраўся аддавацца пад уладу Хумабона. Магелан арганізаваў супраць яго вайсковую экспедыцыю. Ён хацеў навочна прадэманстраваць мясцовым жыхарам моц Іспаніі. Бітва аказалася непадрыхтаванай. З-за водмелі судны і лодкі не змаглі падысці на блізкую адлегласць, каб эфектыўна падтрымаць дэсантны атрад агнём. Падчас знаходжання еўрапейцаў на Себу мясцовыя жыхары мелі магчымасць вывучыць еўрапейскую зброю і яго слабыя бакі. Яны хутка рухаліся, не даючы еўрапейцам прыцэліцца, і атакавалі маракоў у неабароненыя даспехамі нагі. Калі іспанцы пачалі адыходзіць, Магелан быў забіты[37].

У гонар Магелана названыя правіць

Заўвагі правіць

  1. Fernão de Magalhães // The Fine Art Archive — 2003. Праверана 13 лютага 2021.
  2. Напісанне Фернан Магелан, Магальяінш паводле Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
  3. а б в Подобно солнцу… Жизнь Фернана Магеллана и первое кругосветное плавание (Ланге П. В.)
  4. Субботин В.А. 1998, с. 172.
  5. Субботин В.А. 1998, с. 173.
  6. Субботин В.А. 1998, с. 174.
  7. Субботин В.А. 1998, с. 175-176.
  8. а б Субботин В.А. 1998, с. 177.
  9. а б Субботин В.А. 1998, с. 178.
  10. Субботин В.А. 1998, с. 179.
  11. Субботин В.А. 1998, с. 181.
  12. а б Подобно солнцу… Жизнь Фернана Магеллана и первое кругосветное плавание (Ланге П. В.)
  13. Цвейг С. 2009.
  14. Субботин В.А. 1998, с. 179-180.
  15. Субботин В.А. 1998, с. 180-181.
  16. Субботин В.А. 1998, с. 182.
  17. Субботин В.А. 1998, с. 183.
  18. Субботин В.А. 1998, с. 185-186.
  19. Подобно солнцу… Жизнь Фернана Магеллана и первое кругосветное плавание (Ланге П. В.)
  20. Субботин В.А. 1998, с. 192-193.
  21. а б Подобно солнцу… Жизнь Фернана Магеллана и первое кругосветное плавание (Ланге П. В.)
  22. Субботин В.А. 1998, с. 196-197.
  23. Субботин В.А. 1998, с. 199-200.
  24. Магидович И.П. 1983, с. 128.
  25. а б Магидович И.П. 1983, с. 130.
  26. Подобно солнцу… Жизнь Фернана Магеллана и первое кругосветное плавание (Ланге П. В.)
  27. Субботин В.А. 1998, с. 207.
  28. Магидович И.П. 1983, с. 130-131.
  29. а б в Магидович И.П. 1983, с. 131-132.
  30. Субботин В.А. 1998, с. 211.
  31. Субботин В.А. 1998, с. 211-212.
  32. Магидович И.П. 1983, с. 132-133.
  33. Магидович И.П. 1983, с. 133.
  34. Субботин В.А. 1998, с. 214-215.
  35. Подобно солнцу… Жизнь Фернана Магеллана и первое кругосветное плавание (Ланге П. В.)
  36. Субботин В.А. 1998, с. 215.
  37. Субботин В.А. 1998, с. 215-218.

Літаратура правіць

  • Фернан Магелан. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
  • Бойцов, М. А. Путь Магеллана: Раннее Новое Время. Книга для чтения по истории. — М., 2006. — С. 20—24.
  • Стефан Цвейг. Магеллан. — М., 2001.
  • Казакова Н. А., Катушкина Л. Г. Русский перевод XVI в. первого известия о путешествии Магеллана. (Перевод письма Максимилиана Трансильвана) // ТОДРЛ. — Л., 1968. — Т. 23. — С. 227—252.
  • Кунин К. И. Магеллан. — М., Молодая гвардия, 1940.
  • Магидович И. П., Магидович В. И. Очерки по истории географических открытий. В 5 томах. — Издание третье, переработанное и дополненное. — М.: Просвещение, 1983. — Т. 2. — 200 000 экз.
  • Пигафетта А., Митчелл М. Путешествие Магеллана. Эль-Кано — первый кругосветный мореплаватель. — М.: Мысль, 2000. — 304 с.
  • Субботин В. А. Великие открытия. Колумб. Васка да Гама. Магеллан. — М.: УРАО, 1998. — 272 с. — 3 000 экз. — ISBN 5-204-00140-9.
  • Стефан Цвейг. Америго Веспуччи. Фернан Магеллан. — Дрофа, 2009. — 528 с. — ISBN 5-7107-9807-Х.
  • Ланге П. В. Подобно солнцу… Жизнь Фернана Магеллана и первое кругосветное плавание. — М.: Прогресс, 1988. — 240 с.

Спасылкі правіць