Фестус Гантэбанье Магае (англ.: Festus Gontebanye Mogae, нар. 21 жніўня 1939, Серовэ, Батсвана) — прэзідэнт Батсваны з 1 красавіка 1998 па 1 красавіка 2008.

Фестус Магае
3-і прэзідэнт Батсваны[d]
1 красавіка 1998 — 1 красавіка 2008
Папярэднік Квет Кетуміле Масірэ
Пераемнік Ян Кхама
віцэ-прэзідэнт Батсваны[d]
1992 — 1998
Папярэднік Peter Mmusi[d]
Пераемнік Ян Кхама
міністр фінансаў Батсваны[d]
1980 — 1989
Папярэднік Квет Кетуміле Масірэ
Пераемнік Фестус Магае
Нараджэнне 21 жніўня 1939(1939-08-21)[1][2] (84 гады)
Жонка Barbara Gemma Mogae[d]
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Атрымаў эканамічную адукацыю ў універсітэтах Сусексе і Оксфарда. Па вяртанні ў Батсвану працаваў у Банку Батсваны і МВФ. Уступіўшы ў Дэмакратычную партыю Батсваны, у 1992 Магае змяніў Пітэра Ммусі на пасадзе віцэ-прэзідэнта Батсваны. У 1998 парламент зацвердзіў яго пераемнікам прэзідэнта краіны Квета Масірэ, у кастрычніку 2004 пераабраў. Падчас свайго другога тэрміну Магае разгарнуў кампанію па барацьбе з галечай, беспрацоўем і СНІДам, які па сцвярджэнні Магаа будзе спынены ў Батсване да 2016.

14 ліпеня 2007 Магае абвясціў аб намеры сысці ў адстаўку праз дзевяць месяцаў, назваўшы сваім пераемнікам віцэ-прэзідэнта Серэтсэ Яна Кхама.

У 2008 годзе Фестус Магае датэрмінова сышоў у адстаўку, саступіўшы пасаду віцэ-прэзідэнту Яну Кхаму.

Зноскі

  1. Festus Gontobanye Mogae // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Festus Mogae // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.