Флавій Аэцый (лац.: Flavius Aëtius; пам. 21 верасня 454) — палкаводзец Заходняй Рымскай імперыі, трохразовы консул (432, 437 і 446 гг.), атрымаў ад гісторыкаў эпітэт «апошні з рымлян».

Флавій Аэцый
лац.: Flavius Aetius
консул 432, 437 і 446 гадоў
Нараджэнне 390-я[1]
Смерць 21 верасня 454(0454-09-21)
Бацька Gaudentius[d]
Жонка невядома і Пелагея[d]
Дзеці Carpilio[d], Aetia[d] і Gaudentius[d]
Веравызнанне Хрысціянін-нікеец
Дзейнасць палітык, ваенны
Прыналежнасць Заходняя Рымская імперыя
Род войскаў Late Roman army[d]
Званне magister militum[d]
Бітвы

Гоцкі гісторык Іардан так адзначыў заслугі рымскага палкаводца Флавія Аэцыя ў складаны перыяд для імперыі, атакаванай ў 1-й палове V стагоддзя з розных бакоў германцамі і гунамі: «цягавітасцю ў воінскіх справах, асабліва [ўдала] нарадзіўся ён для Рымскай імперыі». Аэцый узначаліў войска імперыі ў 429 годзе. На працягу 25 гадоў Аэцый ўдала адбіваў абмежаванымі сіламі набегі варвараў на ўладанні Заходняй Рымскай імперыі, выступаючы ў ролі не столькі военачальніка, колькі фактычнага кіраўніка імперыі пры слабым імператары Валентыніяне. Аэцый найбольш вядомы ў гістарыяграфіі сваёй перамогай над Атылам у бітве на Каталаўнскіх палях у 451 годзе.

У 454 годзе імператар Валентыніян III забіў свайго лепшага палкаводца і дыпламата Аэцыя, а ўжо ў наступным годзе Рым быў разрабаваны вандаламі.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 жніўня 2015.

Літаратура правіць

  • Giuseppe Zecchini: Aezio. L’ultima difesa dell’occidente romano (= Centro ricerche e documentazione sull’antichità classica. Monografie 8). «L’Erma» di Bretschneider, Rom 1983, ISBN 88-7062-527-3.