Флагман 2-га рангу

Фла́гман 2-га ра́нгу — воінскае званне Марскіх Сіл Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі Саюза ССР (МС РСЧА СССР)[1] было ўведзена Пастановай ЦВК СССР і СНК СССР ад 22 верасня 1935 года[2] і зацверджана пастановай Савета Народных Камісараў СССР № 2591 для Марскіх Сіл РСЧА СССР ад 22 верасня 1935 года і абвешчана загадам Народнага Камісара абароны № 144 ад 26 верасня 1935 года. Званне флагман флоту 1-га рангу было адменена 7 мая 1940 года ў сувязі з увядзеннем новых званняў, зацверджаных Указам Прэзідыума Вярхоўнага савета СССР «Аб устанаўленні воінскіх званняў вышэйшага каманднага саставу Ваенна-Марскога Флоту».

Пагон Флагмана 2-га рангу

Вышэй за капітана 1-га рангу, ніжэй за флагмана 1-га рангу. Адпавядала званням камдыва, дывізіённага камісара, дывваенюрыста. Аналаг воінскага звання контр-адмірала ў замежных ваенна-марскіх флатах[3].

Парадак прысваення і пазбаўлення звання правіць

Для ваеннаслужачых каманднага і начальніцкага складу, якія мелі ваеннае званне камбрыг (і яму адпаведныя ваенныя званні) і вышэй, тэрмін выслугі ў ваенных званнях не ўстанаўліваўся. Прысвойванне гэтым ваеннаслужачым званняў камдываў і вышэйшых камандных званняў (і адпаведных ім ваенных званняў) ажыццяўлялася рашэннем Народнага Камісара Абароны СССР. Прысваенне чарговых ваенных званняў да камкора ўключна (і ім адпаведных) ажыццяўлялася загадамі Народнага Камісара Абароны Саюза ССР.

Пазбаўленне ваеннага звання камдыва і вышэй (і ім адпаведных) ажыццяўляецца па прысудзе суда, зацверджаным Урадам Саюза ССР.

Прысваенне звання правіць

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. З 1938 года Марскія Сілы РСЧА СССР сталі называцца ВМФ СССР, пасля Пастановы ЦВК і СНК СССР № 120/2204 ад 30.12.1937 года: «Аб стварэнні народнага камісарыята Ваенна-Марскога Флоту СССР» (абвешчана загадам Народнага Камісара абароны № 5 ад 8.01.1938 года). Да канца 1939 года канчаткова зацвердзілася найменне — Ваенна-Марскі Флот Саюза ССР (ВМФ СССР). Напрыклад: Загад НК ВМФ № 431 ад 22.10.1939 г. зацвердзіў палажэнне аб узнагароджанні значком «Выдатнік Ваенна-Марскога Флоту Саюза ССР», і значок з моманту стварэння вырабляўся з надпісам «Выдатнік ВМФ».
  2. «Аб увядзенні персанальных ваенных званняў начальніцкага складу РСЧА»
  3. Военно-морской энциклопедический словарь / Под ред. В. И. Куроедова. — М.: Воениздат, 2003. — С. 288.
  4. Загадам НКВМФ № 090/п, пасада — Камандуючы ЦАФ.

Спасылкі правіць