Фламандская супольнасць

Фламандская супольнасць Бельгіі (нідэрл.: Vlaamse Gemeenschap van België, таксама: Нідэрландскамоўная супольнасць  — нідэрл.: Nederlandstalige Gemeenschap) — адна з трох моўных супольнасцей Бельгіі (нароўні з французскай і нямецкамоўнай).

Сцяг фламандскай супольнасці
Фламандская супольнасць на карце Бельгіі

Супольнасць мае наступныя паўнамоцтвы:

  • адукацыя (за выключэннем прысваення вучоных ступеней),
  • культура і моўныя пытанні,
  • нідэрландскамоўнае тэле- і радыёвяшчанне,
  • спорт.

Да Фламандскай супольнасці адносяцца жыхары Фламандскага рэгіёна і нідэрландамоўныя жыхары Брусельскага сталічнага рэгіёна.