Магіла Фларыяна Няўважнага

Фларыян Няўважны (польск.: Florian Nieuważny; 30 красавіка 1929, Жывец, Польшча — 24 красавіка 2009) — польскі славіст, спецыяліст па ўсходнеславянскіх літаратурах. Доктар філалогіі габілітаваны, прафесар Варшаўскага ўніверсітэта.

БіяграфіяПравіць

Скончыў Кіеўскі ўніверсітэт (1954). Выдаў манаграфіі пра У.Маякоўскага, І.Эрэнбурга, савецкую літаратуру, украінскую літаратуру. Аўтар шматлікіх артыкулаў пра Я.Купалу, Я.Коласа, В.Быкава, М.Танка, У.Караткевіча і інш. Перакладаў на польскую мову беларускую прозу і паэзію — ад Я.Купалы і М.Багдановіча да Р.Барадуліна, А.Кудраўца і Л.Дранько-Майсюка. Выдаў у сваім перакладзе анталогію беларускай, украінскай і рускай паэзіі «На той зямлі» (1998).

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Янка Купала. Санеты. Мінск, Мастацкая літаратура, 2002.