Канчатак
(Пасля перасылкі з Флексія)
Канчатак (флексія) — службовая марфема, якая размяшчаецца пасля кораня або суфікса, пры дапамозе якой утвараюцца не новыя словы, а граматычныя, сінтаксічныя формы аднаго і таго ж слова.
Асаблівасці канчаткаў
правіць- Выступаюць толькі як формаўтваральныя сродкі.
- Ужываюцца, як правіла, на канцы слова і замыкаюць марфемны рад (выключэнне: словы з постфіксам).
- Не ўваходзяць у аснову слова, не дапаўняюць яго лексічнае значэнне, выражаюць толькі граматычнае значэнне.
- Канчаткі — марфемы парадыгматычныя. Парадыгму канчаткаў не маюць нязменныя словы (інфінітывы, дзеепрыслоўі, прыслоўі, безасабова-прэдыкатыўныя словы, нескланяльныя назоўнікі і прыметнікі).
Віды канчаткаў
правіцьПаводле фанемнага складу
правіць- Аднафанемныя (складаюцца з адной фанемы).
- Двухфанемныя (складаюцца з дзвюх фанемаў).
- Трохфанемныя (складаюцца з трох фанемаў).
Паводле размяшчэння
правіць- Знешнія канчаткі (канцавыя марфемы).
- Унутраныя канчаткі (знаходзяцца паміж 2 асновамі або 2 каранямі). Унутр флексію маюць складаныя словы, у якіх абедзве часткі скланяюцца.
Паводле выражанасці
правіць- Матэрыяльна выражаныя.
- Нулявыя.
Літаратура
правіць- Беларуская граматыка: У 2 ч. — Ч. 1. Фаналогія Арфаэпія. Марфалогія. Словаўтварэнне. Націск — Мінск: Навука і тэхніка, 1985.
- Шакун Л. М. Словаўтварэнне. — Мінск: Вышэйшая школа, 1978.
- Шуба П. П. Сучасная беларуская мова. Марфаналогія. Марфалогія. Мінск, 1987.