Флер’янова

вёска ў Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Флер'яно́ва[1] (трансліт.: Flierjanova, руск.: Флерьяново) — вёска ў Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавета.

Вёска
Флер'янова

Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 90 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1633
Паштовыя індэксы
225373
Аўтамабільны код
1
СААТА
1250836091
Флер'янова на карце Беларусі ±
Флер’янова (Беларусь)
Флер’янова
Флер’янова (Брэсцкая вобласць)
Флер’янова

Гісторыя правіць

 
Аўрэлія і Уладзіслаў Рэйманты з сябрамі ў Флер’янове

Да другой паловы XIX ст. на гэтым месцы было чыстае поле. Гэтыя землі перайшлі ў спадчыну Яну Отану Бохвіцу (1855—1915) ад бацькі Фларыяна, пісьменніка і філосафа, жанатага з Паўлінай Маеўскай, роднай сястрой маці Адама Міцкевіча Барбары Маеўскай. Сам Ян Бохвіц маладым афіцэрам расійскай арміі прымаў удзел у Крымскай вайне, а пасля яе заканчэння атрымаў шырокую папулярнасць у сваіх родных мясцінах як гарачы прыхільнік скасавання прыгонніцтва. За ўдзел у нацыянальна-вызваленчым паўстанні 1863 г. быў кінуты за краты ў Дынабургскую крэпасць. Пасля года турмы быў памілаваны, пасля чаго шчыра ўзяўся за працу па аднаўленні разбураных уласных сядзіб. Спачатку пабудаваў палац непадалёку ад вёскі Вошкаўцы і назваў яго імем бацькі Фларыянава, а заклаўшы новы палацава-паркавы ансамбль на рэчцы Качарэшцы пад Баранавічамі, назваў яго імем сваёй маці — Паўліпава (цяпер Паўлінава).

У Фларыянаве таксама быў закладзены эксперыментальны сад, у якім вырошчваліся новыя гатункі пладовых дрэваў, што прыносіла гаспадарцы даволі высокія даходы. Пасля Яна Отана, жанатага з Феліцыяй Булгак, маёнтак перайшоў да яго сына Тадэвуша (1863—1930), які ажаніўся з Браніславай Цывінскай. Пасля Тадэвуша Фларыянавам валодаў яго сын Ян Бохвіц (1894—1937), жанаты з Марыяй Гольстэн. Апошнімі гаспадарамі маёнтку да 2-й сусветнай вайны былі блізкія родзічы Яна Бохвіца.

Парк і палац правіць

 
Сядзіба Бохвіцаў у пачатку XX ст.

Палац быў пабудаваны Янам Отанам Бохвіцам каля 1870 годзе. Будынак быў драўляны, узведзены на высокім падмурку, часткова аднапавярховы, часткова мансардавы. З боку парку існавала веранда. Палац быў накрыты гладкім гонтавым дахам. Пазней да палацу з двух бакоў дабудавалі ў стылі неаготыкі мураваныя прыбудоўкі.

 
Сядзіба Бохвіцаў

Пасля заканчэння будоўлі і рэканструкцыі палац налічваў 19 пакояў (15 на першым паверсе і 4 на другім). На другім паверсе знаходзіўся вялікі салён, аздоблены ў неагатычным стылі. У палацы не было старадаўняй спадчыннай мэблі, а толькі набытая ў час будаўніцтва палаца. На першым паверсе акрамя бібліятэкі існавала сталовая. На сценах пакояў першага і другога паверхаў вісела невялікая калекцыя малюнкаў мастакоў Арлоўскага і Фялінскага. Перад І-й сусветнай вайной частка мастацкіх твораў і літаратуры была перавезена ў Нясвіжскі палац.

Пры будаўніцтве палаца вакол яго быў закладзены ўнікальны парк. Алея вяла да палаца ад уязной брамы, якая ў І-ю сусветную вайну была разрабавана. Дзверы брамы як арыгінальная каштоўнасць былі зняты і вывезены ў Германію. Паміж брамай і палацам цягнуўся доўгі газон, абсаджаны жывой агароджай. Пасярэдзіне газона расла вялікая ліпа. Газоны з кветкавымі клумбамі абкружалі палац з усіх бакоў[2].

Наведнікі Флер’янова правіць

У канцы XIX — пачатку XX стагоддзя флер’яноўскі фальварак быў адным з асяродкаў беларуска-польскіх культурных зносін. Пры апошнім яго ўладальніку ў доме быў створаны летні пансіянат, які наведвалі Эліза Ажэшка — добрая знаёмая Тадэвуша Бохвіца, нобелеўскі лаўрэат у галіне літаратуры Уладзіслаў Рэймант, літаратурны крытык Юзаф Катарбінскі і многія іншыя. «У гэтай прыгожай вёсцы я адчуваю сябе больш моцнай, чым калі-небудзь. Вёска патанае ў зялёных раскошных дрэвах, квітнее слупкамі касачоў і дыванамі незабудак, спявае мільёнамі галасоў, якія звіняць, шэпчуць у крышталі духмянага паветра, — пісала Эліза Ажэшка з Флер’янова. — …Я прагну яшчэ раз у жыцці правесці лета, карыстаючыся гасціннасцю панства Бохвіцаў, якія тут уладкавалі выгодны і ладны пансіянат для людзей такіх, як я, у вясковым значэнні бяздомных».

Сёння ў Флер’янове пра Ажэшку нагадвае стары дуб, пасаджаны пісьменніцай у 1909 годзе. А таксама закладзены 21 красавіка 2011 года парк са 100 дубкоў. Саджанцы для парку былі ўзрошчаны з жалудоў ад дрэва, пасаджанага Элізай Ажэшка.

Насельніцтва правіць

  • 2009 год — 105 чалавек
  • 1999 год — 54 чалавекі

Культура правіць

Славутасці правіць

 
Парк
 
Памятны знак каля дуба Элізы Ажэшка
 
Дуб Элізы Ажэшка
  • сядзіба Бохвіцаў (2-я пал. XIX ст.):
    • сядзібны дом (каля 1870 г.)
    • парк (1870-я)
    • дуб, пасаджаны Элізай Ажэшка (1908—1909)
    • гаспадарчая пабудова (XIX ст.)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Л. Н. Несцярчук, «Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны Х—XX ст.», Менск, 2002, ISBN 985-6302-37-4
  3. Літаратурныя чытанні ў Флер’янова Ляхавіцкага раёна Ляхавіцкі веснік, 8-8-2018

Спасылкі правіць