Флягонт Ігнатавіч Валынец

беларускі палітык, публіцыст, педагог (1879—1937)

Флягонт Ігнатавіч Валынец (8 студзеня 1879, Вілейка — 27 лістапада 1937, Сандармох, цяпер Карэлія, Расія) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, публіцыст, педагог[1]. Палітычны актывіст у Заходняй Беларусі, сябра БСРГ і ТБШ.

Флягонт Ігнатавіч Валынец
Флягонт Валынец у 1920-1930-я гады.
Флягонт Валынец у 1920-1930-я гады.
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 27 снежня 1878 (8 студзеня 1879)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 лістапада 1937(1937-11-27) (58 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці публіцыст, педагог, палітык, грамадскі дзеяч
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

У 1897 годзе скончыў Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю[1]. У 1900 годзе скончыў курсы па падрыхтоўцы народных настаўнікаў пры Свянцянскім народным вучылішчы[2]. Працаваў на цагельні ў Вілейцы, плытагонам на Нёмане. Настаўнічаў у Троцкім павеце, Муснінскім народным вучылішчы ў Віленскім павеце. У 1908 годзе за палітычную ненадзейнасць і дзейнасць у час рэвалюцыі 1905—1907 гадоў быў пазбаўлены права выкладаць[1]. Працаваў страхавым агентам[2].

У 1916—1917 гадах на вайсковай службе ў Мінскай каравульнай камандзе, намеснік старшыні салдацкага камітэта, член Мінскага савета. З лістапада 1917 года гарадскі галава Вілейкі, з лютага 1918 года старшыня гарадскога савета. У час нямецкай акупацыі насельніцтва Вілейкі абрала яго бургамістрам. Летам 1920 года быў старшынёй рэвалюцыйнага камітэта Вілейкі[1].

 
Беларуская кнігарня ў Вілейцы, 1928 годзе. Флягонт Валынец крайні злева.

Па выніку Рыжскага міру 1921 года Вілейка адышла да Польшчы. У 1920-х гадах Валынец неаднаразова арыштоўваўся польскімі ўладамі. У 1922—1928 гадах працаваў у сельскай гаспадарцы, грузчыкам на чыгуначнай станцыі, вартаўніком. У 1926—1927 гадах сябра Вілейскага павятовага камітэта Беларускай сялянскай работніцкай грамады (БСРГ). Са снежня 1927 года сябра галоўнай управы Таварыства беларускай школы (ТБШ), у 1928—1929 гадах старшыня Вілейскай акруговай управы БСРГ[2]. Разам з сенатарамі Аляксандрам Уласавым і Рыгорам Шырмам актыўна ўдзельнічаў у працы павятовых і акруговых упраў ТБШ[1].

 
Дэпутаты польскага Сейма ад «Беларускага сялянска-работніцкага пасольскага клуба „Змаганьне“» — Ігнат Дварчанін, Іван Грэцкі, Язэп Гаўрылік і Флягонт Валынец

У 1928 і 1930 гадах абіраўся дэпутатам польскага сейма[1] паводле спісу беларускіх сялян і рабочых. У Сойме ўваходзіў у склад Беларускага сялянска-работніцкага клуба «Змаганне». Пасля роспуску сейма 30 жніўня 1930 арыштаваны. 12 студзеня 1931 года асуджаны на 8 гадоў цяжкай турмы[3]. Член КПЗБ з 1932 года[2].

15 верасня 1932 года ў выніку абмену палітычнымі зняволенымі паміж Польшчай і СССР пераехаў у Менск[1]. Працаваў у Народным камісарыяце камунальнай гаспадаркі Беларускай ССР[1].

Арыштаваны 31 жніўня 1933 паводле сфабрыкаванай справы «Беларускага нацыянальнага цэнтра». 9 студзеня 1934 года Калегіяй ДПУ БССР прыгавораны да расстрэлу, замененага 10 гадамі лагераў. Сасланы на Салаўкі. 9 кастрычніка 1937 года Асобай «тройкай» УНКУС па Ленінградскай вобласці прыгавораны да расстрэлу. Расстраляны на станцыі Мядзведжая Гара (Сандармох) Карэла-Фінскай АССР (цяпер Мядзвеж’ягорскі раён, Карэлія, Расія)[4][5]. Пасмяротна рэабілітаваны па абодвух прысудах 16 жніўня 1956 года.

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж Волынец Флегонт Игнатьевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 124. — 737 с.
  2. а б в г ЭГБ 1994, с. 214.
  3. Sprawozdanie z życia mniejszości narodowych za I kwartał 1931 roku. — s. 70.
  4. Возвращенные имена. Книги памяти России (руск.)
  5. Остання адреса: Розстріли соловецьких в’язнів з України у 1937—1938 роках: В 2 т. — 2-е вид., доопрац. і доп. — Київ: Сфера, 2003. (укр.)

Літаратура

правіць