Адкрыць галоўнае меню

Фобас (спадарожнік Марса)

спадарожнік Марса
(Пасля перасылкі з Фобас, спадарожнік Марса)

Фобас (грэч.: φόβος — страх, адсюль: фобія) — адзін з двух спадарожнікаў Марса. Адкрыты ў 1877 годзе амерыканскім астраномам А. Холам.


спадарожнік
221831main PIA10368.png
Першаадкрывальнік Асаф Хол[1]
Дата адкрыцця 18 жніўня 1877 і 17 жніўня 1877[1]
Арбітальныя характарыстыкі
Фізічныя характарыстыкі
Маса 10,659 exagram
Фобас

Размешчаны на адлегласці 2,77 радыуса Марса ад цэнтра планеты. Робіць адзін абарот за 7 гадзін 39 хвілін 14 секунд, што хутчэй за абарот Марса вакол уласнай восі. У выніку на марсіянскім небе Фобас узыходзіць на захадзе і заходзіць на ўсходзе.

Перыяд абароту вакол сваёй восі — супадае з арбітальным, г.зн. Фобас павернуты да Марса адным бокам.

Памеры Фобаса — 26,6×22,2×18,6 км, сярэдні радыус — 9377,2 км. Плошча паверхні — каля 6100 км2. Паверхня пакрытая кратэрамі.

Фобас

У 1988 годзе да Марса і яго спадарожнікаў накіроўваліся дзве савецкія аўтаматычныя міжпланетныя станцыі «Фобас». Чарговая экспедыцыя намечаная на 2009 год у рамках праграмы Расійскага касмічнага агенцтва была адкладзена на лістапад 2011 года.

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 433. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).

СпасылкіПравіць