Фокус-група (апавяданне)

апавяданне рускага пісьменніка Віктара Пялевіна

«Фокус-група» (руск.: «Фокус-группа») — філасофска-іранічнае апавяданне рускага пісьменніка Віктара Пялевіна, апублікаванае ў 2003 годзе ў зборніку «ДПП (NN)».

Фокус-група
руск.: Фокус-группа
Жанр апавяданне
Аўтар Віктар Алегавіч Пялевін
Мова арыгінала руская
Дата першай публікацыі 2003
Апублікаваны ў ДПП (NN)

У 2007 годзе выдавецтва «Эксмо» выпусціла аднайменны зборнік, які ўключае, акрамя самога апавядання, 12 іншых твораў аўтара. Зборнік затым неаднаразова перавыдаваўся.

Назва правіць

Фокус-група ўяўляе сабой якасны метад у сацыялогіі, які складаецца ў арганізацыі даследавання праз збор групы для абмеркавання пастаўленай задачы. У творы сабрана група з сямі чалавек (Дэздэмона, Барбі, Монтигомик, Дама з сабачкай, Тэлепузікі, Выдатнік, Радзіма-маці) пад кіраўніцтвам вядучага («Істота, якая свеціцца»). Групе прэзентуюць сучасную мадэль раю. Такім чынам у апавяданні прадстаўлена фокус-група па замагільным жыцці.

Змест правіць

Апавяданне з’яўляецца злой пародыяй на еўрапейскае ўяўленне пра замагільнае жыццё. Пасля смерці сем чалавек аказваюцца ў замагільным свеце і пачынаюць сваё апошняе падарожжа. Пасля смерці тое, што здаецца ім целам, зусім і не цела, а толькі ўспаміны пра тое, кім яны калісьці былі. Таму любыя думкі маментальна адлюстроўваюцца на іх вобразе. На гэтым шляху яны сустракаюцца з таямнічай «Істотай, якая свеціцца», якая называе сябе правадніком для душ.

«Істота, якая свеціцца» размаўляе з гумарам і шмат смяецца, а таксама дало ўсім жартаўлівыя мянушкі. Падчас размовы істота даведваецца ў душаў сямі людзей, якія асалоды пры жыцці ў іх выклікалі задавальненне.

Затым «Істота, якая свеціцца» угаворвае ўсіх тых, хто сабраўся прайсці скрозь таямнічую машыну, атрымаць на імгненне бясконцае шчасце. Але загадкавы выканаўца жаданняў не такі просты — бо ў кожнай асалоды ёсць свой кошт. Кожны, хто дакранецца да машыны, знікаў з гучным воплескам. Пасля знікнення бландынкі з мянушкай Барбі астатнія замяліся і не жадалі дакранацца да машыны. У гэты момант яны даведаліся, што выбару ў іх няма, альбо машына, альбо проста знікнуць у бясконцасці. Пасля знікнення апошняй асобы, адкрываецца карціна навакольнага свету ў выглядзе камяністай пустыні.

Такім чынам аўтар падаў адрознае ад традыцыйных версій ўяўленне пра тое, што адбываецца пасля смерці.

Крытыка правіць

У 2003 годзе ў часопісе «Коммерсантъ» Дзмітрый Быкаў у артыкуле пра Віктара Пялевіна і яго зборнік «ДПП (NN)» заявіў, што апавяданне «Фокус-група» з’яўляецца лепшым творам усяго зборніка і кіраўніцтвам па замагільных паводзінах[1].

Зноскі

Спасылкі правіць