Фолк-метал
Фолк-метал (англ.: folk metal) - адзін з кірункаў металу, увабраў у сябе элементы народнай музыкі. Фолк-метал з'явіўся ў выніку ўкаранення элементаў народнай музыкі ў гучанне розных стыляў металу.
Фолк-метал | |
---|---|
Кірунак: | метал |
Вытокі: | Этнічная музыка |
Месца і час узнікнення: | пач. 1990-х |
Разнавіднасці | |
Паджанры: | сярэднявечны метал, вікінг метал |
Гісторыя
правіцьРаздзел артыкула яшчэ не напісаны. |
Характарыстыкі
правіцьМузыка
правіцьЯк правіла, фолк-метал з'яўляецца сплавам метал-музыкі з народнай музыкай розных этнаграфічных груп. Так, групы Primordial, Melechesh і Finntroll выконваюць блэк-метал з прымессю народнай музыкі. The Lord Weird Slough Feg і Mägo de Oz грунтуюцца на пауэр-метале. Нямецка-нарвежскі гурт Midnattsol адштурхваецца ад готык-металу. Прагрэсіўныя тэндэнцыі назіраюцца ў Elvenking, Lumsk і Týr. Некаторыя групы не абмяжоўваюцца адным паджанрам металу і фолк-музыкай. Напрыклад Orphaned Land змешваюць фолк, прагрэсіўны метал і дэз-дум-метал, або Ensiferum, музыка якіх змяшчае элементы фольку, пауэр-металу і мелодык-дэз-металу.
Народныя элементы ў жанры часта адлюстроўваюць этнічнае паходжанне музыкаў, прыкладам таму з'яўляецца скандынаўская музыка ў Finntroll і Korpiklaani або Балтыйская народная музыка ў Metsatöll і Skyforger або блізкаўсходняя народная музыка ў Orphaned Land і Melechesh. Кельцкая музыка можа быць знойдзена ў ірландскіх груп Cruachan і Waylander, а таксама ў некаторых груп не-ірландскага паходжання, напрыклад у Eluveitie або Tuatha de Danann. Народную музыку з розных рэгіёнаў выконваюць Elvenking і Ensiferum.
Інструменты
правіцьУ фолк-метале выкарыстоўваюцца тыя ж самыя тыповыя інструменты, характэрныя для мэталу (гітары, бас, барабаны) і, як правіла, народныя інструменты. Аднак некаторыя групы, як напрыклад Týr, абыходзяцца і без іх. Найбольш распаўсюджаным інструментам з'яўляецца скрыпка. Некаторыя групы вылучаюць на першы план больш экзатычныя інструменты свайго этнічнага паходжання або краіны. Да прыкладу, Skyforger граюць на латвійскай куоклес,[1] Metsatöll ўжываюць эстонскі торупіль,[2] Korpiklaani - кантэле,[3] Orphaned Land - уд і саз.[4]
Вакал
правіцьЛірыка
правіцьВыканаўцы
правіцьБеларусь
правіць- Сымон-Музыка
- Wartha
- Кашлаты Вох
- Forodwaith
- Gods Tower
- Litvintroll
- Vicious Crusade
- Znich
Зноскі
правіць- ↑ Vargscarr. Interview with Pēteris Kvetkovskis of Skyforger(недаступная спасылка). Malestrom.nu. Архівавана з першакрыніцы 23 чэрвеня 2012.
- ↑ Gentile, Emanuele. Interview with Metsatöll(недаступная спасылка). Estonianmetal.com. Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2008.
- ↑ Fjordi. Interview with Jonne Järvelä of Korpiklaani(недаступная спасылка). Tartareandesire.com. Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2012.
- ↑ Fjordi. Interview with Orphaned Land . Frombelow.dk. Архівавана з першакрыніцы 16 лютага 2005.