Форт (ад лац.: fortis «моцны») — буйное фартыфікацыйнае збудаванне адкрытага (палявога) або закрытага (доўгатэрміновага) тыпу.

англ.: Fort Carillon

Фарты ствараліся з 18—19 ст. як частка крэпасці або палявой умацаванай пазіцыі. Фарты адкрытага тыпу мелі 1—2 земляныя валы, перад якімі выкопваліся равы і ствараліся іншыя перашкоды. Фарты закрытага тыпу будаваліся ў 18 ст. як каменныя шмат'ярусныя вежы з амбразурамі для гармат, пазней будаваліся з бетону (жалезабетону) і сталёвых канструкцый (бранявых вежаў). Пасля Першай сусветнай вайны ўжываліся ў складзе ўмацаваных раёнаў.

Літаратура

правіць
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — 576 с.: іл.

Спасылкі

правіць