Фо́рэ[1] (шведск.: Fårö, готл. Faroy) — востраў у Балтыйскім моры, на поўначы шведскага лена Готланд. Насельніцтва станам на 2012 год складае 524 чалавекі[2]. Размешчаны на поўнач ад Готланда, з якім звязаны паромнай пераправай (1,2 км). Плошча вострава складае 111,35 км², з якіх 9,7 км² займаюць балоты.

Форэ
шведск. Fårö

Характарыстыкі
Плошча111,35 км²
Насельніцтва524 чал. (2012)
Шчыльнасць насельніцтва4,71 чал./км²
Размяшчэнне
57°56′ пн. ш. 19°09′ у. д.HGЯO
АкваторыяБалтыйскае мора
Краіна
Ленлен Готланд
Форэ (Швецыя)
Форэ
Форэ
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У часы халоднай вайны Форэ разам з горадам Форэсунд на поўначы Готланда быў ваеннай зонай, закрытай для замежнікаў. У нашыя дні на востраве адсутнічаюць пошта, паліцыя, бальніцы, банкі, дарожная сетка маларазвітая, нягледзячы на гэта ён вядомы як папулярны летні курорт[3] і прыродны запаведнік, знакаміты сваімі «раўкарамі» — вапневымі адкладамі ў выглядзе скалаў.

На востраве доўгі час жыў і памёр знакаміты кінарэжысёр Інгмар Бергман. Краявіды вострава ён адлюстраваў адразу ў некалькіх сваіх фільмах.

Галерэя правіць

Зноскі

  1. Напісанне Форэ ў адпаведнасці з картай да арт. Швецыя. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
  2. Насельніцтва камун Швецыі (31. 12. 2012)
  3. The Enchanted Island That Bergman Called Home — New York Times (англ.)

Спасылкі правіць