Фатаграфічны аппарат, фотаапарат, фотакамера — аптычная прылада для атрымання скрытай выявы на святлоадчувальным матэрыяле (звычайна фотастужцы) або для рэгістрацыі выявы пры дапамозе фатаграфічнай матрыцы і наступнага захавання выявы ў форме камп'ютарнага файла на носьбіт інфармацыі (электронную карту памяці). Рэгістрацыя на святлоадчувальным матэрыяле прадугледжвае наступную хіміка-фатаграфічную апрацоўку для атрымання бачнай негатыўнай або пазітыўнай выявы.

Фотакамеры, ад вялікай стужкавай да кампактнай лічбавай.

Тэрмін фотакамера паходзіць ад лац.: camera, гэта значыць «пакой». Першай формай фотакамеры была менавіта такі цёмны пакой (camera obscura) або прамавугольная скрынка з вельмі маленькай адтулінай у адной са сцен. Дзякуючы гэтай адтуліне, якая выконвала функцыі сучаснага лінзавага аб'ектыва, camera obscura можа фарміраваць выяву (досыць нізкай якасці па сучасных стандартах) на процілеглай сценцы. Такія камеры існуюць і цяпер у некаторых адукацыйных установах для ілюстрацыі базавых аптычных прынцыпаў.

Канструкцыя

правіць

Спасылкі

правіць