Франкфурцкі сабор
Франкфурцкі сабор (Імператарскі сабор святога Варфаламея — ням.: Kaiserdom St. Bartholomäus) — самы вялікі храм Франкфурта-на-Майне, дзе раней праводзіліся цырымоніі каранацыі імператараў Свяшчэннай Рымскай імперыі.
Хрысціянскі сабор | |
Імператарскі сабор святога Варфаламея | |
---|---|
ням.: Kaiserdom St. Bartholomäus | |
![]() | |
50°06′38″ пн. ш. 8°41′06″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Франкфурт-на-Майне |
Канфесія | Каталіцызм |
Епархія | Roman Catholic Diocese of Limburg[d] |
Тып будынка | сабор |
Архітэктурны стыль | готыка |
Архітэктар | Madern Gerthener[d] |
Дата заснавання | 1550 |
Вышыня | 95 м |
Стан | Дзеючы сабор |
Сайт | dom-frankfurt.de |
![]() |

На працягу ўсёй сваёй гісторыі Франкфурцкі сабор быў саборам кайзерскім, а не кафедральным саборам епіскапіі. Яго вялікае значэнне ў якасці нацыянальнага сімвала грунтуецца, больш за ўсё, на палітычна-гістарычнай ролі ў Свяшчэннай Рымскай імперыі. У XIX стагоддзі сабор стаў сімвалам яднання германскай нацыі.
Гісторыя Правіць
Зямля пад саборам некалі была востравам паміж дзвюма рэкамі. Гэтая мясцовасць была населена яшчэ ў эпоху неаліту, і бесперапынна была заселена як мінімум пачынаючы з эпохі кельтаў, гэта значыць на працягу апошніх 2500 гадоў.
У эпоху Рымскай імперыі на месцы сабора стаяла капэла (83—260 год), затым сядзіба маёнтка, потым будынкі, якія лічацца папярэднікамі сабора: палацавая капэла Меравінгаў (VI стагоддзе), каралінгская палацавая капэла (VIII—IX стагоддзе) і базіліка выратавальніка — Salvatorbasilika (IX—XIII стагоддзе). У XIII стагоддзі часткі будынка былі перабудаваныя і адбудаваныя наноў, і гэты час можна лічыць пачаткам эпохі сучаснага сабора.
Апошнімі разбурэннямі сабора былі пажар у 1867 годзе, і бамбардзіроўка падчас Другой сусветнай вайны. Кожны раз пасля (частковага) разбурэння сабор аднаўляўся.
У 1990-х гадах была выяўленая магіла шляхетнай дзяўчыны VII стагоддзя. Над магілай усталявалі магільную пліту.
Спасылкі Правіць
Франкфурцкі сабор святога Варфаламея на Вікісховішчы |