Франопаль (Брэсцкі раён)

вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Франо́паль[1] (трансліт.: Franopaĺ, руск.: Франополь) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Радваніцкага сельсавета. Размешчаны за 36 км на паўднёвы ўсход ад Брэста, 20 км ад чыгуначнай станцыі Жабінка.

Вёска
Франопаль
Franopaĺ, Brest District.jpg
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 162
Аўтамабільны код
1
СААТА
1212837021
SOATO
1 212 837 021
Франопаль на карце Беларусі ±
Франопаль (Брэсцкі раён) (Беларусь)
Франопаль (Брэсцкі раён)
Франопаль (Брэсцкі раён) (Брэсцкая вобласць)
Франопаль (Брэсцкі раён)

У складзе Рэспубліканскага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Селекцыйна-гібрыдны цэнтр «Заходні» (цэнтр — аг. Вялікія Матыкалы).

Радзіма ўдзельніка рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, ганаровага грамадзяніна Брэста В. П. Ласковіча.

ГісторыяПравіць

У 19 стагоддзі вёска — цэнтр маёнтка ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. У 1858 годзе маёнтак ва ўладанні А. Соладава, які меў 221 дзес. зямлі. У 1897 годзе працавалі хлебазапасны магазін, лаўка. Адносілася да Радваніцкай сельскай грамады.

У 1905 годзе вёска ў Радваніцкай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. Непадалёку знаходзілася аднайменнае паселішча (12 жыхароў). Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Радваніцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну нямецка-фашысцкія акупанты знішчылі 39 двароў, загубілі 13 жыхароў; на фронце загінулі 18 вяскоўцаў.

НасельніцтваПравіць

  • 271 сялянская душа (1858)
  • 563 жыхары (1897)
  • 98 жыхароў (1905)
  • 72 будынкі, 38 жыхароў (1921)
  • 124 двары, 484 жыхары (1940)
  • 284 жыхары (1970)
  • 65 гаспадарак, 117 жыхароў (1997)
  • 42 гаспадаркі, 77 жыхароў (2005)

Вядомыя асобыПравіць

  • Васіль Пятровіч Ласковіч (1914—2012) — удзельнік рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, ветэран Вялікай Айчыннай вайны, пісьменнік.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

ЛітаратураПравіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.

СпасылкіПравіць