Франсуа Дамінік Тусэн-Луверцюр

Франсуа-Дамінік Тусэн-Луверцюр (фр. François-Dominique Toussaint-Louverture; 20 мая 1743, маёнтак Брэда, недалёка ад Кап-Аіцьена, Гаіці — 8 красавіка 1803, замак Фор-дэ-Жу, Францыя) — лідар Гаіцянскай рэвалюцыі, у выніку якой Гаіці стала першай незалежнай дзяржавай Лацінскай Амерыкі.

Франсуа Дамінік Тусэн-Луверцюр
фр.: Toussaint Louverture
Партрэт
Род дзейнасці палітык, ваенны
Дата нараджэння 20 мая 1743(1743-05-20)[1][2][3]
Месца нараджэння
Дата смерці 7 красавіка 1803(1803-04-07)[1][2][3] (59 гадоў)
Месца смерці
Бацька Gaou Guinou[d][5]
Жонка Suzanne Simone Baptiste Louverture[d]
Дзеці Louis de Marsalle[d]
Аўтограф Appletons' Toussaint Dominique François signature.png
Commons-logo.svg Франсуа Дамінік Тусэн-Луверцюр на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

З сям’і раба. У 1791 годзе далучыўся да паўстання неграў-рабоў у г. Сан-Дамінга (французская частка вострава Гаіці), неўзабаве ўзніачаліў армію паўстанцаў. У 1793 годзе, з пачаткам вайны Францыі (валодала часткай вострава Гаіці) з Вялікабрытаніяй і Іспаніяй, перайшоў на бок Іспаніі. Пасля скасавання французскім урадам рабства ў 1794 годзе выступіў і супраць іспанцаў, нанёс ім шэраг паражэнняў, што прымусіла Іспанію адмовіцца ад сваёй часткі Гаіці на карысць Францыі. Французскі ўрад прызначыў Тусэн-Луверцюра генералам (1795) і галоўнакамандуючым узброеннымі сіламі Сан-Дамінга (1797). У 1798 годзе Тусэн-Луверцюр выгнаў з Гаіці англічан, да 1800 года ўсталяваў сваю ўладу над усім востравам Гаіці. У ліпені 1801 года абвешчаны правіцелем (консулам) Гаіці пры фармальным прызнанні французамі суверэнітэту.

ЛітаратураПравіць

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Toussaint Louverture // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 2,0 2,1 Francois Dominique Toussaint L'Ouverture // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 François Dominique Toussaint Louverture // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118574612 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 жніўня 2015.
  5. http://toussaintlouverturehs.org/ManOfMillennium.htm Праверана 17 верасня 2015.