Франсуа Дарлан
Франсуа Дарлан (фр.: François Darlan; 7 жніўня 1881 — 24 снежня 1942, Алжыр) — французскі ваенны і дзяржаўны дзеяч, адмірал флоту (1939).
Франсуа Дарлан | |
---|---|
фр.: François Darlan | |
![]() | |
Дата нараджэння | 7 жніўня 1881[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 снежня 1942[1][2][…] (61 год) |
Месца смерці | |
Бацька | Jean-Baptiste Darlan[d] |
Альма-матар | |
Прыналежнасць | |
Род войскаў | French Navy[d] |
Званне | Адмірал |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і прэміі | |
![]() |
У флоце з 1902. З снежня 1936 начальнік Марскога Генштаба. Падчас 2-й сусветнай вайны з жніўня 1939 галоўнакамандуючы ВМФ. Пасля паразы Францыі з чэрвеня 1940 года марскі міністр ва ўрадзе А. Петэна. З лютага 1941 г. віцэ-прэзідэнт Савета міністраў ўрада Вішы, міністр абароны, замежных і ўнутраных спраў. Заключыў шэраг пагадненняў з фашысцкай Германіяй і Італіяй. З красавіка 1942 г. галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі ўрада Вішы. Пасля высадкі англа-амерыканскіх войскаў у Паўночнай Афрыцы ў лістападзе 1942 аддаў загад французскім войскам аб спыненні супраціву саюзнікам, а затым аб уступленні французскіх узброеных сілаў у барацьбу супраць фашысцкіх дзяржаў. 14 лістапада абвясціў сябе вярхоўным камісарам Францыі ў Паўночнай Афрыцы і утварыў Дзяржаўны савет. Забіты французскім манархістам.
ЛітаратураПравіць
- Henri Michel, Darlan, Hachette, Paris, 1993.
- George F. Howe, North West Africa: Seizing the initiative in the West, Center of Military history, US Army, Library of Congress, 1991.
- Arthur L. Funck, The politics of Torch, University Press of Kansas, 1974.
- Professeur Yves Maxime Danan, La vie politique à Alger de 1940 à 1944, Paris, L.G.D.J., 1963.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ 2,0 2,1 François Darlan // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 3,0 3,1 Francois Darlan // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
Папярэднік: П'ер-Эцьен Фландэн |
Віцэ-старшыня Дзяржаўнага Савета 9 лютага 1941 — 18 красавіка 1942 |
Пераемнік: П'ер Лаваль |
Папярэднік: П'ер-Эцьен Фландэн |
Міністр замежных спраў Францыі 10 лютага 1941 — 18 красавіка 1942 |
Пераемнік: П'ер Лаваль |