Франсуа Жэрар

французскі мастак

Барон Франсуа Паскаль Сімон Жэрар (франц. François Pascal Simon, Baron Gérard; 4 мая 1770 — 11 студзеня 1837) — французскі мастак эпохі ампіру, вядучы партрэтыст напалеонаўскага двара, трымальнік моднага салона.

Франсуа Жэрар
фр.: François Gérard
Фатаграфія
Дата нараджэння 4 мая 1770(1770-05-04)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 11 студзеня 1837(1837-01-11)[1][2][…] (66 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Jean Simon Gérard[d]
Род дзейнасці мастак, палітык, настаўнік
Месца працы
Жанр гістарычны жывапіс
Вучоба
Уплыў Augustin Pajou[d], Жак-Луі Давід і Nicolas-Guy Brenet[d]
Уплыў на Карл Карлавіч Штэйбен і Karl Joseph Stieler[d]
Член у
Лагатып Вікісховішча Працы

БіяграфіяПравіць

Вывучаў скульптуру пад кіраўніцтвам Агюстэна Пажу, але паказаўшы здольнасць не столькі да гэтага мастацтва, колькі да жывапісу, перайшоў у памочнікі да Ж.-Л. Давіда. У 1793 годзе па рэкамендацыі Давіда назначаны членам рэвалюцыйнага трыбунала. Пасля з лёгкасцю мяняў палітычных апекуноў, якія былі ў захапленні ад яго таварыскасці і абыходлівасці.

Першымі карцінамі Жэрара, якія звярнулі ўвагу знатакоў класіцызму, былі партрэт мініяцюрыста Ж.-Б. Ізабэ (1795), «Велізарый» таго ж года і «Першы пацалунак Амура і Псіхеі» (1798). У часы Першай імперыі Жэрар атрымаў тытул барона і бліскучую рэпутацыю, якая, аднак, значна згасла яшчэ пры яго жыцці. Пачынаючы з луўрскага партрэта Жазефіны Багарнэ (1799) ён стварыў шырокую галерэю дзеячаў Першай імперыі і Рэстаўрацыі. Таксама ўслаўляў ваенныя подзвігі Напалеона, пісаў маштабныя палотны ў батальным жанры. У чвсы Карла X упрыгожыў плафон Пантэона.

Як майстар халоднага, пралічанага класіцызму Жэрар ішоў па слядах свайго настаўніка Давіда. Тэкстуры на яго палотнах заўсёды старанна прапрацаваны, формы мадэліраваны з дакладнасцю скульптара, эмоцыі зведзены да мінімуму. Яго партрэты элегантней за партрэты Давіда, многія ўяўляюць сабой ідэал салоннай грацыі пачатку XIX стагоддзя.

Сярод яго вучняў — Л. Хорыс.

Зноскі