Франсуа Марыус Гранэ
Франсуа Марыус Гранэ (франц. François Marius Granet; 17 снежня 1775, Экс-ан-Праванс — 21 лістапада 1849, там жа) — французскі мастак.
Франсуа Марыус Гранэ | |
---|---|
фр.: François Marius Granet | |
![]() | |
Дата нараджэння | 17 снежня 1775[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 лістапада 1849[3][4][…] (73 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, куратар, рысавальнік, акварэліст, мемуарыст, дызайнер |
Жанр | партрэт |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | неакласіцызм |
Заступнікі | Луі-Філіп I |
Уплыў | Jean Antoine Constantin[d] і Жак-Луі Давід |
Уплыў на | Emile Loubon[d], Joseph Villevieille[d], Léontine Tacussel[d], Louis Mathurin Clérian[d] і Noël Thomas Joseph Clérian[d] |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() |
Біяграфія
правіцьСын муляра, атрымаў пачатковую мастацкую адукацыю ў муніцыпальнай школе малявання ў родным сваім горадзе Экс-ан-Правансе. Тут ён пазнаёміўся з графам Фарбенам, які даў яму магчымасць паступіць у майстэрню Давіда, дзе ён заставаўся нядоўга. Некаторы час падарожнічаў з Фарбенам па Італіі і, вярнуўшыся ў Парыж, пачаў працаваць у Луўры.
Першым яго самастойным творам быў «Выгляд кляштара фельянаў». У Італіі, куды Гранэ зноў з’ехаў, ён вывучаў пераважна фларэнтыйскую і венецыянскую школы, але ўспрыняў ад іх толькі чысціню стылю і некаторую сіметрычнасць кампазіцыі. Там ён напісаў «Унутранасць царквы Сан-Марціна-Аі-Монці», і «Выгляд крыпты царквы Санта-Марыя-ін-Арачэлі». Да твораў Гранэ, напісаных у Італіі, належыць таксама выдатная карціна «Мастак Жак Стэла ў турме Капітолія» (1810; да Кастрычніцкай рэвалюцыі знаходзілася ў галерэі герцагаў Лейхтэнбергскіх, у Санкт-Пецярбургу; цяпер у маскоўскім музеі). Яна мела вялікі поспех у Рыме і была адпраўлена ў Парыж, дзе зрабіла не меншае ўражанне. Напісаная перад гэтым карціна «Хор Капэлы Капуцынаў Санта-Марыя-дэла-Канчэцыён ў Рыме» (1808) лічыцца найвышэйшай працай Гранэ, які прайграў яе некалькі разоў.
Прызначаны ў 1824 годзе рэстаўратарам французскіх каралеўскіх музеяў, ён быў потым абраны ў члены Інстытута і прызначаны каралём Луі-Філіпам рэстаўратарам Версальскага музея. Страціўшы гэтае месца ў 1848 годзе, Гранэ пасяліўся ў Экс-ан-Правансе і заснаваў там музей, які з 1949 года носіць яго імя.
Зноскі
- ↑ François-Marius Granet // Нацыянальны музей Швецыі — 1792. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ François-Marius Granet // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ François Marius Granet
- ↑ François Marius or Marie Granet — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7