Франсіска Эрэра Старэйшы
Франсіска дэ Эрэра (празваны Старэйшы, ісп. Francisco Herrera el Viejo; 1576, г. Севілья, Іспанія — 1656) — іспанскі жывапісец.
Франсіска Эрэра Старэйшы | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 1576[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1656[1][2][…] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Франсіска Эрэра Малодшы |
Род дзейнасці | мастак, мастак-гравёр |
Уплыў | Франсіска Пачэка[d] |
Уплыў на | Франсіска Эрэра Малодшы |
![]() |
Працаваў у Севільі, з 1650 у Мадрыдзе, быў першым настаунікам Д. Веласкеса.
Рэлігійныя кампазіцыі, у якіх адчуваецца ўздзеянне севільскай і венецьшнскай школ жывапісу, вылучаюцца яркай рэалістычнай трактоўкай вобразаў, гнуткасцю кампазіцыі, шырынёй пісьма, майстэрствам перадачы святлаценю (карціны з жыцця св. Банавентуры для кляштара францысканцаў у Севільі, 1629; «Св. Васіль дыктуе сваё вучэнне», 1639). Пісаў таксама жанравыя палотны («Аматар выпіўкі», каля 1635), працаваў як гравёр і медальер.
Зноскі
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #131589350 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Francisco Herrera the Elder // Artnet — 1998. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Francisco Herrera Le Vieux // AGORHA — 2009. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 27 лютага 2016.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Франсіска Эрэра Старэйшы