Адкрыць галоўнае меню

Франс-Альбер Рэнэ (16 лістапада 193527 лютага 2019) — прэзідэнт Сейшэльскіх Астравоў у 1977—2004 гадах.

Франс-Альбер Рэнэ
France-Albert René, June 2014.jpg
 
Партыя:
Адукацыя:
Дзейнасць: дыпламат, палітык, адвакат
Нараджэнне: 16 лістапада 1935(1935-11-16)
Смерць: 27 лютага 2019(2019-02-27)[1] (83 гады)

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся на атоле Фаркуар, у сям’і кіраўніка плантацыяй. Француз. Скончыў каледж у горадзе Вікторыя, працягнуў навучанне ў Швейцарыі і Вялікабрытаніі (каледж Святой Марыі ў Саўтгемптане і Каралеўскі каледж у Лондане), па адукацыі юрыст. Падчас вучобы прымаў удзел у дзейнасці Лейбарысцкай партыі Вялікабрытаніі. У 1962—1964 гадах вывучаў таксама эканоміку ў Лонданскай школе эканомікі. Па вяртанні на радзіму ў 1964 годзе займаўся адвакацкай практыкай.

У 1964 годзе заснаваў і ўзначаліў «Аб’яднаную партыю народа Сейшэльскіх Астравоў» (АПНС) — першую палітычную партыю ў краіне. Пасля абрання ў заканадаўчую асамблею калоніі (1965 год) разам з паплечнікамі па партыі вёў актыўную барацьбу за прадастаўленне ёй самакіравання. У 1975 годзе ў каланіяльным ўрадзе Сейшэл стаў міністрам грамадскіх работ і зямельнага развіцця кааліцыйнага ўрада, у які таксама ўвайшлі прадстаўнікі Дэмакратычнай партыі (ДП). У 1976 годзе, пасля атрымання Сэйшэламі незалежнасці ад Брытаніі быў прызначаны прэм’ер-міністрам ва ўрадзе прэзідэнта Дж. Мэнчэма (лідар ДП).

Зноскі