Франс Снейдэрс (11 лістапада 1579, г. Антверпен, Бельгія — 19 жніўня 1657) — фламандскі жывапісец, майстар барочнага нацюрморта.

Франс Снейдэрс
Фатаграфія
А. ван Дэйк «Партрэт Ф. Снейдэрса з жонкай». 1621 г.
Дата нараджэння 11 лістапада 1579(1579-11-11)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 19 жніўня 1657(1657-08-19)[4][5][…] (77 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Margareta Snyders[d]
Род дзейнасці мастак, архітэктурны чарцёжнік
Жанр нацюрморт[1][7], алегорыя[d][1][7], анімалістычны жывапіс[d][1][7] і рэлігійны жывапіс[d][1][7]
Мастацкі кірунак Flemish Baroque painting[d][8][9]
Уплыў на Jan Roos[d]
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфічныя звесткі

правіць

Вучыўся ў П. Брэйгеля Малодшага і X. ван Балена. Працаваў у Антверпене. З 1609, пасля наведвання Італіі, супрацоўнічаў з П. Рубенсам, пісаў у яго карцінах кветкі, садавіну, жывёл.

Творчасць

правіць
 
Нацюрморт з дамай і папугаем

У мастацтве Фландрыі XVII ст. распаўсюджанне атрымаў нацюрморт, у большай ступені — яго манументальна-дэкаратыўны варыянт. Гэта тлумачыцца прызначэннем выяў для дамоў багатых бюргераў і палацаў арыстакратаў. Нацюрморты адрозніваюцца вялікімі памерамі, празмернай пышнасцю, падкрэсленым багаццем прадметаў. Лідарам гэтага жанру быў Франс Снейдэрс.

Самастойную творчасць ён пачаў з невялікіх нацюрмортаў з некалькіх прадметаў, галоўным чынам кашоў, ваз з садавіной. Пазней перайшоў да манументальных палотнаў вялікага фармату з выявамі размешчанай на сталах або прылаўках вялікай колькасці бітай дзічыны, садавіны, гародніны, кветак, аб’яднаных у раскошныя дэкаратыўныя кампазіцыі ў стрыманай гаме.

 
Гандляр дзічынай

Напісаў шматлікія «крамы», дзе паказваў садавіну, гародніну, экзатычных птушак, кветкі, дзічыну, рыбу («Крама садавіны», «Рыбная крама», «Крама гародніны», усе — 1608—21), кошыкі, збаны, разнастайны посуд, шкло, кераміку, дарагія тканіны («Нацюрморт з дамай і папугаем», 2-ая чв. XVII ст.; «Нацюрморт з лебедзем», 1630-ыя). Здаецца, у гэтых выявах сабрана ўсё хараство свету ў яго адчувальных матэрыяльных формах.[10]

Фігуры людзей у нацюрмортах Ф. Снейдэрса выконвалі пераважна іншыя жывапісцы, у тым ліку А. ван Дэйк, Я. Іорданс.

У позні перыяд пісаў паляўнічыя сцэны («Паляванне на дзікоў» і інш.).

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць