Французская Вікіпедыя
Французская Вікіпедыя — раздзел Вікіпедыі на французскай мове.
![]() фр.: Wikipédia | |
---|---|
![]() | |
![]() | |
URL | fr.wikipedia.org (фр.) |
Характар праекта | дабрачынны |
Тып сайта | сеткавая энцыклапедыя |
Рэгістрацыя | неабавязковая |
Мова | французская мова |
Уладальнік | Фонд Вікімедыя |
Пачатак працы | 23 сакавіка 2001 |
Колькасць артыкулаў | 2 509 373 |
Колькасць выяў | 70 373 |
Колькасць старонак | 12 493 758 |
Колькасць правак | 202 301 897 |
Зарэгістраваных удзельнікаў | 4 621 010 |
Актыўных удзельнікаў | 19 251 |
Адміністратараў | 154 |
Глыбіня | 256,3 |
![]() |
Французская Вікіпедыя адкрыта ў сакавіку 2001 года. Гэта пяты паводле колькасці артыкулаў моўны раздзел Вікіпедыі (пасля англійскай, нідэрландскай, нямецкай і шведскай). 28 мая 2007 года іх колькасць перавысіла паўмільёна, а 21 верасня 2010 года раздзел пераадолеў адзнаку ў 1 мільён артыкулаў. Раздзел з'яўляецца трэцім паводле агульнай колькасці правак і колькасці правак штодзень.
Акрамя Францыі і яе заморскіх тэрыторый у Ціхім, Атлантычным і Індыйскім акіянах і Французскай Гвіяне, значная колькасць ўдзельнікаў жыве ў такіх традыцыйна франкамоўных дзяржавах, як Канада, Бельгія, Швейцарыя, Марока, а таксама ў некалькіх былых французскіх калоніях у Афрыцы.
СтатыстыкаПравіць
Станам на 30 сакавіка 2023 года французскі раздзел Вікіпедыі складаецца з 2 509 373 артыкулаў. Зарэгістравана 4 621 010 удзельнікаў, з якіх 19 251 здзейснілі што-небудзь за апошнія 30 дзён, а 154 удзельнікаў маюць статус адміністратара. Агульная колькасць правак склала 202 301 897