Французская Палінезія

Французская Палінезія (фр.: Polynesie francaise, па-таіцянску: Porinetia Farani) — заморская супольнасць Францыі. Размешчаная ў паўднёвай частцы Ціхага акіяна. Сталіца — Горад Папеэтэ.

Французская Палінезія
Porinetia Farani (таіцянск.)
Polynésie française (франц.)
Герб Французскай Палінезіі
Сцяг Французскай Палінезіі Герб Французскай Палінезіі
Дэвіз: «Tahiti Nui Mare’are’a»
Дзяржаўны гімн Французскай Палінезіі
Афіцыйная мова французская
Сталіца Папеэтэ
Найбуйнейшы горад Папеэтэ
Форма кіравання Заморская супольнасць Францыі
Прэзідэнт
Вярхоўны камісар
Аскар Тэмару
Рычард Дыдзье
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні

4167 км²
12%
Насельніцтва
• Ацэнка (2009)
Шчыльнасць

287 032 чал.
75 чал./км²
Валюта Французскі ціхаакіянскі франк
Інтэрнэт-дамены .pf
Код ISO (Alpha-2) PF
Код ISO (Alpha-3) PYF
Тэлефонны код +689
Часавыя паясы -10

Геаграфія правіць

 
Карта Французскай Палінезіі

Не маючы ні адной сухапутнай мяжы, Французская Палінезія праз мора мяжуе з Кірыбаці — на паўночным захадзе, астравамі Піткэрн — на ўсходзе, астравамі Кука — на захадзе.

У Французскай Палінезіі прыблізна 130 астравоў, якія ўваходзяць у склад 5 архіпелагаў: астравы Гамб'е, Маркізскія астравы, астравы Таварыства, Туамоту і астравы Тубуаі. Плошча — 4,167 км2, з якой 3,660 км2 сушы і 507 км2 воднай паверхні.

Большасць астравоў Французскай Палінезіі маюць вулканічнае паходжанне, частка — каралавае.

Гісторыя правіць

Заселена палінезійцамі ў канцы I-га тысячагоддзя да н.э. — I-м тысячагоддзі н.э. На момант з'яўлення еўрапейцаў найбольшага ўзроўню цывілізацыі дасягнулі жыхары астравоў Таварыства, дзе ўзнік шэраг дзяржаўных утварэнняў. У 1595 г. іспанскі мараплавацель А.Менданья дэ Нейра адкрыў Маркізскія астравы, у 1722 г. галандзец Я.Рогевен — некаторыя з астравоў Таварыства, у 1767 г. брытанец С.Уоліс — востраў Таіці, у 1777 г. капітан Дж. Кук — астравы Тубуаі. Да пачатку XIX ст. таіцянскія правадыры з роду Памарэ стварылі дзяржаву, якая ўключала астравы Таварыства, Тубуаі і частку астравоў Туамоту. З пачатку XIX ст. тут з'явіліся еўрапейскія місіянеры. У 1842 г. астравы абвешчаны французскімі пратэктаратамі, якія ў 1885 г. аб'яднаны ў адзіную калонію «Французскія ўладанні ў Акіяніі» (з 1958 г. — Французская Палінезія), у 1895 годзе ў склад калоніі ўключана тэрыторыя Каралеўства Хуахіне. З 1946 г. — заморская тэрыторыя Францыі. У 1957 г. створана Тэрытарыяльная асамблея Французскай Палінезіі. З 1960-х гадоў месца правядзення французскіх ядзерных выпрабаванняў (у 1966 г. першы выбух на атоле Муруроа). У 1977 г. атрымала ўнутранае самакіраванне, з 1996 г. мае статус аўтаномнай тэрыторыі Францыі.

Палітыка правіць

Эканоміка правіць

Насельніцтва правіць

Карэнныя жыхары — палінезійцы, разам з еўрапейска-палінезійскімі метысамі складаюць 78%. Падзяляюцца на блізкія народы: таіцянцы (больш за 50% насельніцтва краіны), туамоту, тубуаі, маркізцы, мангарэва. Жывуць таксама кітайцы (12%) і французы (10%).

Вернікі пераважна пратэстанты і католікі (30%).

Рэлігія правіць

Гл. таксама правіць