Французская акупацыя былога ВКЛ у 1812 годзе


Землі былога ВКЛ пад Расійскай акупацыяй перад Другой Польскай вайной правіць

Пасля трэцяга падзела Рэчы Паспалітай землі Вялікага Княства Літоўскага апынуліся пад акупацыяй расійскіх немцаў Гальштэйн-Раманавых. Трэба адзначыць, што к моманту апошняга падзела ВКЛ ужо фармальна не існавала. Травеньская канстытуцыя 1791 года ліквідавала ВКЛ і Польскае каралеўства і ператварала федэрацыю ва ўнітарную польскую дзяржаву з канстытуцыйнай манархіяй Рэч Паспалітую, альбо, проста, Польшча. Войны, анархія не дазволілі давесці справу ліквідацыі інстытутаў ВКЛ да канца, гэта дарабілі расійскія немцы.

Спробы стварэння Польскай дзяржавы на землях былога ВКЛ правіць

Шляхта і мяшчане ВКЛ к сярэдзіне 18 ст дастаткова апалячыліся, каб лічыць сябе разам з жыхарамі Польскага каралеўства адзіным польскім народам. Літвінская культура, мова, якія зараз мянуюць беларускімі, існавалі ў асяроддзі прыгонных нявольнікаў. Польскай шляхце ВКЛ як дзяржава была не патрэбная. Літва разглядалася як рэгіен непадзельнай Польшчы, накшталт Мазовіі ці Вялікапольшчы. Польская шляхта, у якой была зямля і нявольнікі, прыстасавалася да расійскай акупацыі. Расійская ўлада гарантавала правы польскай шляхты на маемасць. Але мара жыць у сваёй нацыянальнай дзяржаве не памерла. Магнатэрыя распрацоўвала планы аднаўлення польскай дзяржавы на землях былога ВКЛ пад уладай расійскага імператара Аляксандра Першага.

Вялікае Княства Літоўскае (1811)

Другая Польская вайна на землях былога ВКЛ правіць

Другая Польская вайна-такую назву ў 1812 годзе чарговай франка-расійскай вайне даў Напалеон.

Прычыны вайны:
1.Прымушэнне зброяй расійскага імператара да эканамічнай блакады Англіі.
2.Рабаванне пратыўніка: кантрыбуцыя, трафеі, анэксія тэрыторый.
3.Контрудар па расійскаму імператару і прускаму каралю, якія рыхтаваліся да нападзення на Княства Варшаўскае.

Вайна 1812 года

Акупацыйная французская адміністрацыя і калабарацыя правіць

Тэрыторыя былога Вялікага Княства Літоўскага была падзелена на два генерал-губернатарства, якія супадалі з былымі літоўскімі і беларускімі губерніямі Расійскай Імперыі. У гісторыяграфіі ўтварэнні атрымалі назву Літоўскае генерал-губернатарства і Беларускае генерал-губернатарства.

Ні Рэч Паспалітую, ні Польскае Каралеўства, ні ВКЛ Напалеон не аднавіў. Вырашэнне пытання літоўскай дзяржаўнесці Напаляон, як гэта было раней з Княствам Варшаўскім, пакінуў на час сканчэння вайны і падпісання замірэння з расійскім імператарам.

Напалеон дазволіў стварыць палякам Генеральную Канфедэрацыю Польскага Каралеўства-вайскова-палітычны саюз польскай шляхты. Летам-восенню 1812 года да Канфедэрацыі далучылася польская шляхта літоўскага генерал-губернатарства. Шляхтце беларускага генерал-губернатарства было адмоўлена ў далучэнні да хаўруса.

Гвардзейскія французскія часткі з літоўскай шляхты і месцічаў правіць

Створаныя ў 1812 годзе:

Акупацыйныя ўлады ў былых літоўскіх губерніях РІ правіць

Французская адміністрацыя правіць

Літоўскае генерал-губернатарства ўзначальваў генерал-губернатар Ван Дзірк Хогендорп. Рэзідзенцыя ў Вільні.

Генеральная Канфедэрацыя Польскага Каралеўства і Польскае войска канфедэрацыі правіць

Летам-восенню 1812 года польская шляхта з дэпартаментаў генерал-губернатара Хогендорпа далучылася да Генеральнай Канфедэрацыі Польскага Каралеўства. Канфедэрацыя існавала фармальна. Структуры Канфедэрацыі разглядаліся польскай шляхтай як будучы ўрад і войска Польскага Каралеўства. Французская адміністрацыя выкарыстоўвала Канфедэрацыю ў прапагандыскіх мэтах, каб прымусіць шляхту на ахвяры для стварэння палкоў Вялікага войска праз стварэнне польскага.

Органы мясцовага самакіравання правіць

Камісія часовага ўрада ВКЛ-орган мясцовага самакіравання з польскай шляхты ў літоўскім генерал-губернатарстве. Узначальваў камісію генерал-губернатар Ван Дзірк Хогендорп. Склад камісіі:

  • Камітэт харчавання і складоў — камісар Станіслаў Солтан.
  • камітэт фінансаў — камісар Караль Прозар,
  • камітэт паліцыі — камісар Юзаф Серакоўскі,
  • судовы камітэт — камісар Францішак Ельскі,
  • ваенны камітэт — камісар князь Аляксандр Антоні Сапега,
  • камітэт унутраных спраў — камісар граф Аляксандр Патоцкі,
  • камітэт адукацыі — камісар Ян Снядэцкі.

Падобная камісія была створана ў беларускім генерал-губернатарстве. Яшчэ раней да стварэння Вялікага Княства Варшаўскага камісія з мясцовай шляхты працавала на былых землях Прускага Каралеўства, якія анэксаваў Напаляон. Акупацыйная французская адміністрацыя на акупаваных землях былога ВКЛ дзейнічала па адпрацаванай схеме.

Паліцыя правіць

Органы правапарадку з шляхты ў горадзе. У даследванні Цітова па беларускай геральдыкі была прыведзена выява сургучнай пячаці Менскай паліцыі. На ей Пагоня.

Корпус нацыянальнай гвардыі правіць

Ваенізаваны орган правапарадку з месцічаў. Створана ў Вільне, Менску, Магілеве і іншых месцах. Батальены прадстаўлялі сабой ірэгулярную пяхоту (казакаў), складаліся з рот грэнадзераў, вальціжэраў і фузілераў, як гэта было прынята ў нацыянальнай гвардыіі Княства Варшаўскага.

Корпус нацыянальнай гвардыі былога ВКЛ у 1812 годзе

Міліцыя правіць

Ваенізаваныя органы правапарадку з шляхты і прыгонных у весцы (правінцыі).

Прыватныя шляхецкія вайсковыя фармацыі правіць

Стваралася рота коннай артылерыі, як прыватная міліцыя Тызенгаўза. Французская адміністрацыя на гэтую фармацыю грошаў не давала. У далейшым Тызенгаўз з сваёй артылерыяй быў залічаны ў 1813 годзе ў войска Княства Варшаўскага.

Корпус літоўскай жандармерыі правіць

Выконваў функцыю вайсковай паліцыі для падтрымання парадку ў войску.

Корпус літоўскай жандармерыі

Акупацыйныя ўлады ў былых беларускіх губерніях РІ правіць

Французская адміністрацыя правіць

Органы мясцовага самакіравання правіць

Камісія часовага ўрада-орган мясцовага самакіравання з польскай шляхты ў беларускім генерал-губернатарстве. Узначальваў камісію генерал-губернатар Магілева.

Рэкруцкі набор у Вялікае войска ў былых беларускіх губерніях правіць

У беларускім генерал-губернатарстве быў праведзены рэкруцкі набор. Быў сфармаваны батальен Першага дапаможнага краацкага палка. Частка рэкрутаў была накіравана ў бурлакі.

Ахвяры Другой Польскай вайны правіць

Літаратура правіць


1. Andrzej Tomaszewicz. Wojsko Wielkiego Ksiestwa Litewskiego w roku 1812 // Nasz Czas.– 2006.–№18.
2. Baginski W. Dawne guziki polskie.–Krakow: Naklad towarzystwa numizmatycznego, 1899.
3. Bronislaw Gembarzewski. Wojsko Polskie, Ksiestwo Warszawskie 1807-1814. Warszawa, 1905, reprint wyd. Kurpisz, Poznan, 2003.
4. Gaidis H.L. Napolеon's Lithuanian Forces //LITUANUS.–1984.–Volume 30., №1.
5. Guziki. Polskie guziki wojskowe od XVI do konca XX wieku. Przewodnik dla kolekcjonerow.-Warszawa, 1999.
6. Historia 17 pulku ulanow na tle wojsk litewskich 1812-1814 / Jozef Tyszkiewicz w opracowaniu Dariusza Nawrota i Andrzeja Nieuwaznego.– Gdynia: Wydawnictwo "Armagedon Books", 2004.
7. John R. Elting. Napoleonic uniforms vol. I – IV, 1993.
8. Les uniformes de l`Armee Francaise. / Lienhart, Humbert.–Leipzig, 1908.
9. Nawrot D. Litwa I Napoleon w 1812 roky. Katowice, 2008.
10. Акты Виленской археографической комиссии. Т. XXXVII. Вильна, 1912.
11. Вильна в 1812 года. В память столетней годовщины Отечественной войны. Составил Ф. А. Кудринский. С факсимиле Императора Александра I, Наполеона и некоторых русских генералов. Вильна: Издание Управления Виленскаго Учебнаго Округа Типография А. Г. Сыркина, 1912.
12. Вооруженные силы Литовского княжества 1812 года. Кудряшов И.Ю. Москва, 1991.
13. Заходні рэгіён Беларусі ў часы напалеонаўскіх войнаў. 1805-1815 гады. / В. Швед, С. Данскіх.–Гр.: ГрДУ імя Янкі Купалы, 2006.
14. Сборник Императорского Русского исторического общества. Т. 128. Петербург, 1909.
15. Часовая мінская газета. 1812 год.–Мн.: Выд. В.Хурсік, 2008.