Адкрыць галоўнае меню

Адміністрацыйны падзелПравіць

Знаходзіцца ў паўднёвай частцы Індыйскага акіяна і складаецца з 5 адміністрацыйных акруг:

  1. астравоў Амстэрдам і Сен-Поль (l'île Amsterdam, l'île Saint-Paul)
  2. астравоў Кразэ (l'archipel Crozet)
  3. астравоў Кергелен (les îles Kerguelen або les îles de la Désolation)
  4. Зямлі Адэлі (la Terre Adélie)
  5. астравоў Эпарсэ (Îles Éparses)
Тэрыторыя ФПАТ Рэгіён Плошча,
км²
Насельніцтва,
чал.
Адм. цэнтр
1 Астравы Сен-Поль і Амстэрдам Індыйскі акіян 61 45 Марцін-дэ-Віўе
2 Кергелен Індыйскі акіян 7 215 110 Порт-о-Франсэ
3 Кразэ Індыйскі акіян 352 45 Альфрэд-Фор
4 Астравы Эпарсэ Індыйскі акіян 38,6 56
5 Зямля Адэлі Антарктыда 432 000 110 Дзюмон д'Юрвіль
Усяго 439 672 366

Правы Францыі на Зямлю Адэлі не прызнаны міжнароднай супольнасцю. У наш час там знаходзіцца французская навуковая станцыя Дзюмон д'Юрвіль.

Адміністрацыйна гэтыя тэрыторыі кіруюцца з Рэюньёна (горад Сен-П'ер), але не ўваходзяць у яго склад.

НасельніцтваПравіць

На востраве Амстэрдам знаходзіцца адзінае пастаяннае паселішча Французскіх Паўднёвых і Антарктычных тэрыторый — Марцін-дэ-Віўе з колькасцю каля 40 чалавек.

ЭканомікаПравіць

У эканамічным плане гэтыя тэрыторыі каштоўныя ў першую чаргу сваімі марскімі эканамічнымі зонамі.

ІнтэрнэтПравіць

Французскія Паўднёвыя і Антарктычныя тэрыторыі маюць нацыянальны дамен верхняга ўзроўня — .tf

СпасылкіПравіць