Французскія Паўднёвыя і Антарктычныя тэрыторыі
Французскія Паўднёвыя і Антарктычныя тэрыторыі, скарочана ФПАТ (фр.: Terres australes et antarctiques françaises (TAAF)) — заморскае адмысловае адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне Францыі.
| |||||
Гімн: «Марсэльеза» | |||||
Дата незалежнасці | няма | ||||
Афіцыйная мова | французская | ||||
Сталіца | Сен-П'ер | ||||
Форма кіравання | Заморскае адмысловае адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне Францыі | ||||
Прэзідэнт Прэфект |
Эмануэль Макрон Pascal Bolot | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні |
439 672 км² 0 | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2001) |
140 чал. | ||||
Валюта | Еўра | ||||
Інтэрнэт-дамен | .tf | ||||
Код ISO (Alpha-2) | TF | ||||
Код ISO (Alpha-3) | ATF | ||||
Часавыя паясы | UTC+04:00, UTC+5 і UTC+10 |
Адміністрацыйны падзел
правіцьЗнаходзіцца ў паўднёвай частцы Індыйскага акіяна і складаецца з 5 адміністрацыйных акруг:
- астравоў Амстэрдам і Сен-Поль (l'île Amsterdam, l'île Saint-Paul)
- астравоў Кразэ (l'archipel Crozet)
- астравоў Кергелен (les îles Kerguelen або les îles de la Désolation)
- Зямлі Адэлі (la Terre Adélie)
- астравоў Эпарсэ (Îles Éparses)
№ | Тэрыторыя ФПАТ | Рэгіён | Плошча, км² |
Насельніцтва, чал. |
Адм. цэнтр |
---|---|---|---|---|---|
1 | Астравы Сен-Поль і Амстэрдам | Індыйскі акіян | 61 | 45 | Марцін-дэ-Віўе |
2 | Кергелен | Індыйскі акіян | 7 215 | 110 | Порт-о-Франсэ |
3 | Кразэ | Індыйскі акіян | 352 | 45 | Альфрэд-Фор |
4 | Астравы Эпарсэ | Індыйскі акіян | 38,6 | 56 | — |
5 | Зямля Адэлі | Антарктыда | 432 000 | 110 | Дзюмон д'Юрвіль |
Усяго | 439 672 | 366 |
Правы Францыі на Зямлю Адэлі не прызнаны міжнароднай супольнасцю. У наш час там знаходзіцца французская навуковая станцыя Дзюмон д'Юрвіль.
Адміністрацыйна гэтыя тэрыторыі кіруюцца з Рэюньёна (горад Сен-П'ер), але не ўваходзяць у яго склад.
Насельніцтва
правіцьНа востраве Амстэрдам знаходзіцца адзінае пастаяннае паселішча Французскіх Паўднёвых і Антарктычных тэрыторый — Марцін-дэ-Віўе з колькасцю каля 40 чалавек.
Эканоміка
правіцьУ эканамічным плане гэтыя тэрыторыі каштоўныя ў першую чаргу сваімі марскімі эканамічнымі зонамі.
Інтэрнэт
правіцьФранцузскія Паўднёвыя і Антарктычныя тэрыторыі маюць нацыянальны дамен верхняга ўзроўня — .tf
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Французскія Паўднёвыя і Антарктычныя тэрыторыі