Вуліца Леніна (Мінск)

вуліца ў Мінску, Беларусь

Вуліца Леніна, ранейшыя назвы Лошыцкая, Францысканская, Губернатарская, Карла Маркса, Ленінская — магістральная вуліца ў Ленінскім і Цэнтральным раёнах Мінска ад плошчы Свабоды да вуліцы Аранскай. Названая ў гонар Уладзіміра Леніна.

Вуліца Леніна
Мінск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Раён Ленінскі раён
Цэнтральны раён
Найбліжэйшыя
станцыі метро
Першамайская
Купалаўская
Кастрычніцкая
Аўтобусныя маршруты 1, 69, 127
Назва ў гонар Уладзіміра Леніна
Помнікі
Установы культуры Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

На вуліцы размяшчаецца Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь (№ 20), міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь (№ 19), 3-я гарадская клінічная бальніца імя Клумава (№ 30-32).

Агульныя звесткі правіць

 
Вуліца Губернатарская, 1910

У XVI—XVII стст. называлася Лошыцкай, потым, у XVIII—XIX стст. — Францысканскай, з XIX ст. і да 1919 года — Губернатарскай, у 1919—1922 — Карла Маркса, 1922—1945 — Ленінскай, з 1945 — Леніна[1]. Працягласць каля 2,5 км раней працягласць складала 950 метраў (да вуліцы Ульянаўскай). Нумарацыя дамоў — ад Плошчы Свабоды. Забудоўвалася з XVI стагоддзя, але практычна ўсе сучасныя будынкі — першых паваенных гадоў[1]. У 1948—1950 гадах у цэнтральнай частцы вуліцы ўладкаваны бульвар[1].

Праходзіць ад плошчы Свабоды як працяг праспекта Пераможцаў на паўднёвы ўсход. Перасякае Рэвалюцыйную і Інтэрнацыянальную вуліцы на плошчы Свабоды, затым — праспект Незалежнасці, вуліцу Карла Маркса, вуліцу Кірава, вуліцу Ульянаўскую, вуліцу Смаленскую, і заканчваецца развязкай з Партызанскім праспектам і вуліцай Аранскай. Працяг — вуліца Трасцянецкая.

На розных участках вуліца мае ад адной да трох палос у кожны бок. Да 1980-х гадоў вуліца завяршалася скрыжаваннем з вуліцай Ульянаўскай[1], пасля быў пабудаваны мост праз Свіслач і працяг вуліцы, што дазволіла звязаць цэнтр горада з Партызанскім праспектам. Да пачатку 2000-х у канцы вуліцы дзейнічалі аднаўзроўневы чыгуначны пераезд з ажыўленым Аршанскім (Маскоўскім) кірункам беларускай чыгункі і скрыжаванне з Партызанскім праспектам. У наш час пабудаваны чыгуначны мост і двухузроўневая аўтамабільная развязка.

 
Перспектыва вуліцы ў бок плошчы Свабоды

Забудова вуліцы паваенная, за выключэннем карпусоў 3-й гарадской бальніцы. Дамы 4, 5, 6 і 8 пабудаваныя ў 1952—1956 гадах (архітэктар Г. Заборскі), дом 18 у 1949—1951 гадах (архітэктары А. Брэгман, М. Драздоў, Г. Заборскі, У. Кароль, У. Вараксін)[2].

Бульвар правіць

 
Бульвар па вуліцы Леніна

Бульвар на вуліцы Леніна ад вуліцы Інтэрнацыянальнай да вуліцы Карла Маркса быў зроблены на аснове Генеральнага плана горада Мінска 1946 года. Аўтарамі агульнага вырашэння былі архітэктары Н. Трахтэнберг і Г. Парсаданаў, аўтар праекта азелянення вуліцы Леніна архітэктар М. Андросаў; аўтар рашоткі агароджы бульвара — архітэктар Шміт; у 1949 годзе архітэктаркай Р. Абразцовай быў зроблены праект добраўпарадкавання бульвара. Да 1952 года рэканструкцыя вуліцы Леніна скончана, вуліца была пашырана амаль у два разы адносна першапачатковай шырыні, быў зроблены бульвар[3]. У 2002 годзе ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь[4]. 3 ліпеня 2003 была скончана рэканструкцыя бульвара (А. Сардараў). Былі створаны два невялікія фантаны са скульптурамі, заменены старыя і хворыя дрэвы ліпавай алеі, а таксама асфальт на ўзорыстую плітку[5].

У маі 2010 года на рагу з вуліцай Карла Маркса пастаўлены помнік Анры Дзюнану, заснавальніку Чырвонага Крыжа.

Гістарычная забудова правіць

Крыніцы правіць

Літаратура правіць

Спасылкі правіць