Францыска (спадарожнік Урана)

Францыска (англ.: Francisco) — нерэгулярны спадарожнік планеты Уран са зваротным арбітальным абарачэннем. Названы ад імя персанажа з п'есы Шэкспіра «Бура». Таксама пазначаецца як Уран XXII.

Гісторыя адкрыцця правіць

Першыя назіранні былі зробленыя 13, 25 жніўня і 21 верасня 2001 г. групамі астраномаў пад кіраўніцтвам Мэцью Холмана і Брэта Глэдмана. Пазней Глэдман ідэнтыфікаваў гэты аб’ект на здымках, зробленых Філіпам Руселем і Аліўе Музі 3 і 5 верасня 2002 года. Спадарожнік атрымаў часовае абазначэнне S/2001 U 3. Уласная назва была прысвоена 29 снежня 2005 года.