Францыск Ксаверый

Святы Францыск Ксаверый (Франсіска Хаўер — ісп.: Francisco (de) Javier, баскск.: Frantzisko Xabierkoa, 7 красавіка 1506, Хаўер, Навара — 2 снежня, 1552, востраў Шанчуаньдаа ва ўзбярэжжа Кітая) — хрысціянскі місіянер і сузаснавальнік Таварыства Ісуса (ордэна Езуітаў). Рымска-каталіцкая царква лічыць яго самым паспяховым місіянерам у гісторыі хрысціянства, якія перавярнуў у хрысціянства большую колькасць людзей, чым хто б там ні быў, за выключэннем, быць можа, апостала Паўла.

Святы Францыск Ксаверый
Francisco de Xavier
Дата нараджэння 7 красавіка 1506[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 3 снежня 1552 (46 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Шануецца Каталіцкая царква, Англіканская царква
Беатыфікаваны 25 кастрычніка 1619
Кананізаваны 12 сакавіка 1622
У ліку цудатворац, блаславёны і святы
Дзень памяці 3 снежня
Заступнік Аўстраліі, Барнеа, Гоа
Альма-матар
Бацька Juan de Jaso[d]
Маці María de Azpilcueta[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

 
Замак Хаўер

Францыск Ксаверый родам з арыстакратычнай баскскай наварскай сям’і; нарадзіўся ў замку Хаўер (Навара, Іспанія) 7 красавіка 1506 года. У 1512 годзе Кастылія ўварвалася ў Навару; шматлікія замкі былі спустошаны, уключаючы замак яго сям’і, а зямля была канфіскавана. Бацька Францыска памёр у 1515 годзе.

Ва ўзросце 19 гадоў адправіўся вучыцца ў Парыжскі ўніверсітэт, дзе атрымаў ступень ліцэнцыята ў 1530 годзе; працягнуў вывучаць тэалогію і пазнаёміўся з Ігнаціем Лаёлай.

15 жніўня 1534 года ў капліцы Манмартра Ігнацій дэ Лаёла сумесна з Францыскам Ксаверыем, Пятром Фаберам, Дыега Лайнесам, Альфонсам Сальмеронам, Мікалаем Альфонсам Бабадылья і Сімонам Радрыгесам прынеслі клятву прысвяціць свае жыцці Богу; гэта і стала заснаваннем Таварыства Ісуса.

Місіянерская праца правіць

 
Місіянерскія падарожжы Францыска Ксаверыя

Францыск Ксаверый прысвяціў большую частку свайго жыцця місіі ў аддаленых краінах. У 1541 годзе Папа Павел III паслаў яго ў партугальскую ўсходнюю Індыю. Францыск Ксаверый пакінуў Лісабон 7 красавіка 1541 года, разам з двума іншымі езуітамі і новым віцэ-каралём Марцінам дэ Соўза, на борце «Сант’яга». Са жніўня гэтага года да сакавіка 1542 года ён знаходзіцца ў Мазамбіку, а 6 мая 1542 года прыбыў у Гоа, сталіцу партугальскай Індыі. Назвай афіцыйнай пасады Францыска ў Гоа было «апостальскі нунцый». Цэнтрам місіянерскай дзейнасці Францыска Ксаверыя ў першыя тры гады яго дзейнасці быў індыйскі горад Гоа, адкуль ён здзяйсняў шматлікія паездкі па паўднёвай Індыі і суседнім краінам.

20 верасня 1542 года ён пачаў сваю місію сярод народа паравас, лаўцоў жэмчугу з усходняга берага паўднёвай Індыі. Затым ён дапамог пераварочванню ў хрысціянства караля Траванкарэ з заходняга берага Індыі, а таксама наведаў востраў Цэйлон. У 1545 годзе ён вырашыў перамясціць місіянерскую актыўнасць на ўсход, на Малукскія астравы (сённяшняя Інданезія).

Пасля прыбыцця ў Малаку у кастрычніку 1545 года і трох месяцаў марнага чакання карабля ў Макасар, ён вырашыў змяніць мэту свайго падарожжа. 1 студзеня 1546 года ён пакінуў Малаку і адправіўся на востраў Амбон, дзе ён заставаўся да сярэдзіны чэрвеня. Затым ён наведаў іншыя астравы Малукскага архіпелага. Пасля гэтага ён вярнуўся на востраў Амбон, а затым у Малаку.

У снежні 1547 года ў Малацы Францыск Ксаверый пазнаёміўся з японцам з Кагосімы па імі Андзіра. Андзіра пачуў пра Францыска ў 1545 годзе і адправіўся ў падарожжа з Кагосімы ў Малаку спецыяльна, каб сустрэцца з ім. Пасля іх знаёмства Францыск вырашыў адправіцца ў Японію. Ён вярнуўся ў Індыю ў студзені 1548 года. Наступныя пятнаццаць месяцаў былі прысвечаны розным падарожжам і адміністрацыйным справам у Індыі.

Францыск Ксаверый быў вельмі расчараваны нехрысціянскім жыццём і ладам дзеянняў партугальцаў, якія перашкаджалі яго працы па евангелізацыі мясцовых жыхароў. Ён адправіўся далей, на невядомы Далёкі Усход. 15 красавіка 1549 года ён пакінуў Гоа, ізноў наведаў Малаку, і прыбыў у Кантон. У падарожжы яго суправаджалі Андзіра, два іншыя японцы, а таксама бацька Космэ дэ Торэс і брат Хуан Фернандэс. З сабой ён узяў дары для «Караля Японіі», якому намерваўся прадставіцца апостальскім нунцыем.

Ксаверый прыбыў у Японію 15 жніўня 1549 года. Ён сышоў на бераг каля Кагосімы, галоўнага порта правінцыі Сацума (востраў Кюсю). Ён быў цяпло сустрэты і заставаўся госцем сям’і Андзіра да кастрычніка 1550 года. З кастрычніка да снежня 1550 года ён жыў у Ямагуты. Неўзабаве пасля Ражства ён адправіўся ў Кіёта, але яму не ўдаецца сустрэцца з імператарам. У сакавіку 1551 года ён вярнуўся ў Ямагуты. Тут яму было дазволена прапаведаваць перад даймё, але з прычыны таго, што ён не ведаў японскай мовы, ён вымушаны быў абмежавацца чытаннем услых перакладу катэхізіса.

 
Помнік св. Францыску Ксаверыю, Хірада, Нагасакі, Японія

Урэшце, яго больш чым двухгадовая місія ў Японіі апынулася паспяховай. У Хірада, Ямагуты і Бунго ўтварыліся хрысціянскія абшчыны. Ён вырашыў вярнуцца ў Індыю. Падчас падарожжа бура вымусіла карабель спыніцца на востраве каля Гуанчжоу, у Кітаі. Там ён сустрэў багатага гандляра Дыега Перэйра, свайго старога сябра па Індыі, які паказаў яму ліст аднаго партугальца, які знаходзіўся пад вартай у Гуанчжоу. Зняволены прасіў партугальскага пасла заступіцца за яго перад кітайскім імператарам. 27 снежня 1551 года карабель з Францыскам спыняецца ў Малацы, а ў студзені 1552 года прыбывае назад у Гоа.

17 красавіка ён ізноў адправіўся ў дарогу, разам з Дыега Перэйра, які выступаў у якасці пасла караля Партугаліі, на борце карабля «Санта Круз». Гэтым разам яго мэтай быў Кітай. Аднак ён выявіў, што забыўся свае даверчыя граматы. Таму ў Малацы ў яго ўзнік канфлікт з «капітанам» Альвара дэ Атайдэ дэ Гама, які да таго часу меў поўную ўладу ў гавані. «Капітан» адмовіўся прызнаваць яго тытул нунцыя і запатрабаваў ад Перэйра адмовіцца ад тытула пасла, наняць новы экіпаж для карабля і пакінуць дары імператару ў Малацы.

Напачатку верасня 1552 года «Санта Круз» дасягнуў кітайскага вострава Шанчуань, за 10 км ад паўднёвага берага кантынентальнага Кітая (сучасны павет Тайшань акруга Цзянмэнь), за 200 км на паўднёвы захад ад таго месца, дзе пазней узнікне Ганконг. У тыя гады (да заснавання Макаа) гэты востраў быў адзіным месцам у Кітаі, якое рэгулярна дазвалялася наведваць еўрапейцам, ды і то толькі для сезоннага гандлю. Гэтым разам кампанію Францыска складалі студэнт-езуіт Альвара Ферэйра, кітаец Антоніа і слуга з Малабара Крыстафер. У сярэдзіне лістапада ён паслаў ліст, у якім пісаў, што адзін чалавек пагадзіўся даставіць яго на мацярык за вялікую суму грошай. Адправіўшы назад Альвара Ферэйра, Францыск застаўся толькі з Антоніа.

Смерць правіць

21 лістапада ён страціў прытомнасць пасля імшы. Францыск Ксаверый памёр на востраве 2 снежня 1552 года, ва ўзросце 46 гадоў, не здолеўшы дасягнуць мацерыковага Кітая.

Спачатку ён быў пахаваны на гэтым востраве. У лютым 1553 года яго цела было вывезена з вострава Шанчуань і 22 сакавіка 1553 года часова пахавана ў царкве Святога Паўла ў Малацы. 15 красавіка 1553 года Перэйра, які вярнуўся з Гоа, перавёз цела ў свой дом.

11 снежня 1553 года цела Ксаверыя было перавезена ў Гоа, дзе яно і знаходзіцца дагэтуль. Раз у 10 гадоў на 6 тыдняў яго нятленнае цела выстаўляюць для ўсеагульнага агляду (апошні раз гэта здаралася ў 2004 годзе). Існуюць розныя меркаванні пра тое, як цела можа заставацца нятленным такі працяглы час. Некаторыя лічаць, што яго цела было забальзамавана; іншыя настойваюць, што гэта сведчанне цуду.

Спадчына правіць

 
Магільны склеп Францыска Ксаверыя ў Гоа

Францыск Ксаверый выканаў велізарную працу па распаўсюджванні хрысціянства ў краінах Азіі, і як арганізатар, і як першапраходзец. Ён знайшоў кампраміс са старажытнай царквой Святога Тамаша ў Індыі, і тым самым распрацаваў асновы місіянерскіх метадаў Таварыства Ісуса. Ён змешваў місію і палітыку, і, у прынцыпе, быў не супраць распаўсюджвання хрысціянства сілай (гл. яго ліст каралю Партугаліі Жуану III, напісаны 20 студзеня 1548 года).

Ён валодаў якасцямі вялікага місіянера, быў харызматычнай асобай, меў велізарны лінгвістычны талент і заўсёды без перапынку рваўся наперад. Яго дзейнасць пакінула значны след у місіянерскай гісторыі Індыі, Японіі і Кітая, паказаўшы шлях для далейшых пакаленняў каталіцкіх місіянераў, не толькі езуітаў.

Ён сам змог пабачыць шматлікія з вынікаў сваёй працы, але мэты, якія ён ставіў перад сабой, былі нашмат большымі. З прычыны таго, што Рымска-каталіцкая царква адказала на яго заклік, зразумеўшы важнасць таго, што ён рабіў, эфект ад яго высілкаў распаўсюдзіўся далёка за межы яго ўласнага ордэна. Шырокай цяперашняй распаўсюджанасцю ў свеце Каталіцкая царква, у значнай ступені, абавязана Францыску Ксаверыю, Матэа Рычы і ўсяму пакаленню місіянераў таго часу.

Прызнанне правіць

Францыск Ксаверый — каталіцкі і англіканскі святы. Ён быў беатыфікаваны Папам Паўлам V 25 кастрычніка 1619 года і кананізаваны Папам Рыгорам XV 12 сакавіка 1622 года, адначасова з Ігнаціем Лаёлай.

У 1839 годзе Тэадор Джэймс Райкен заснаваў Брацтва Ксаверыя, або Кангрэгацыю Святога Францыска Ксаверыя. У наш час у ЗША існуюць больш за 20 вышэйшых навучальных устаноў, якія спансуюцца гэтай кангрэгацыяй.

Ён з’яўляецца святым — заступнікам Аўстраліі, Барнеа, Кітая, Індыі, Гоа, Японіі, Новай Зеландыі. Шматлікія цэрквы і ўніверсітэты па ўсім свеце названы ў гонар Францыска Ксаверыя.

Яго дзень памяці ў Каталіцкай Царкве — 3 снежня.

Гл. таксама правіць

Зноскі

Спасылкі правіць