Францыск Скарына і яго час
«Францыск Скарына і яго час» — другая на Беларусі персанальная энцыклапедыя, якая асвятляе асноўныя моманты жыцця і дзейнасці беларускага першадрукара і асветніка Францыска Скарыны. Выдадзена на беларускай мове ў 1988 годзе ў Мінску выдавецтвам «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя». Энцыклапедыя змяшчае 728 артыкулаў, прысвечаных скарынінскім выданням, папярэднікам і сучаснікам першадрукара, развіццю яго асветніцкіх традыцый, адлюстроўванню вобраза Скарыны ў літаратуры і мастацтве, сацыяльна-палітычным умовам на Беларусі ў XV—XVI ст. Выданне багата ілюстравана тэкстамі і гравюрамі з выданняў Скарыны.
Літаратура
правіць- Францыск Скарына і яго час: Энцыкл. давед. /Беларус. Сав. Энцыклапедыя / Рэдкал. I. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1988. — 608 с. — ISBN 5-85700-003-3.