Францішак Бартуль
Францішак Бартуль (15 лістапада 1918, Бярозкі Дрысенскага павета Віцебскай губерні, цяпер Краслаўскі край Латвіі. — 4 снежня 2005, Манхасет, штат Нью-Ёрк, ЗША) — беларускі грамадскі дзеяч.[1]
Францішак Бартуль | |
---|---|
Род дзейнасці | грамадскі дзеяч |
Дата нараджэння | 15 лістапада 1918 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 снежня 2005 (87 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Член у |
Біяграфія
правіцьСкончыў сярэднюю тэхнічную гімназію ў Дзвінску (цяпер Даўгаўпілс).
Падчас Другой сусветнай вайны ў 1940 годзе мабілізаваны ў Чырвоную Армію, трапіў у нямецкі палон і апынуўся ў Шчэціне, быў прызначаны перакладчыкам. Не вярнуўся пасля адпачынку ў Дзвінску. У 1943 годзе скончыў Віленскую беларускую настаўніцкую семінарыю. Вучыўся ў Мінскай афіцэрскай школе БКА (1944).
З ліпеня 1944 года ў эміграцыі. Знаходзіўся ў Кёнігсбергу, дзе працаваў у Камітэце самапомачы. У 1944—1945 годзе вучыўся на філасофскім факультэце Мюнхенскага каталіцкага ўніверсітэта, пазней — на філасофскім факультэце Грыгарыянскага ўніверсітэта ў Рыме. Адтуль перабраўся ў Вялікабрытанію, скончыў Лонданскі інстытут тэхнічнай стаматалогіі са спецыяльнасцю тэхніка-дантыста. З 24 снежня 1946 года быў сябрам Згуртавання беларусаў у Вялікай Брытаніі, а ў 1949 годзе абраны старшынёй арганізацыі. Пазней выконваў іншыя функцыі ў Галоўнай управе ЗБВБ. Быў сябрам Згуртавання беларускіх камбатантаў з 1949 года, адным са стваральнікаў Беларускага хрысціянскага акадэміцкага аб’яднання «Жыццё» і Беларускага акадэміцкага каталіцкага таварыства «Рунь».
У 1956 годзе з жонкай выехаў у ЗША. Жыў у Нью-Ёрку, дзе меў дантыстычную майстэрню. Актыўны ўдзельнік беларускага жыцця. Уваходзіў у кіраўніцтва БАЗА і яго нью-ёркскага аддзела, быў сябрам рэдкалегіі газеты «Беларус», ад 1982 года старшынёй Рады дырэктараў Фундацыі імя Пётры Крэчэўскага, членам Рады БНР.
Памёр 4 снежня 2005 года ў Манхасеце на Лонг-Айлендзе (штат Нью-Ёрк). Пахаваны на беларускіх могілках Божай Маці Жыровіцкай ў Іст-Брансуіку.
Заўвагі
правіць- ↑ hardzin. Эміграцыйная гісторыя ў асобах. 4 снежня. Францішак Бартуль . Дзённік падарожжа па жыцці (4 снежня 2012). Праверана 17 жніўня 2023.
Літаратура
правіць- Арлоў Ул. Імёны свабоды. (Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе.) / пад рэд. К. Гарэлік — 3-е выд., дап. — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2015—668 с.: іл.
- Гардзіенка Н. Беларусы ў Вялікабрытаніі / пад рэд. А. Гардзіенкі. — Мн., 2010.
- Кіпель В. Бартуль // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).