Францішак Бруздовіч

Францішак Бруздовіч (польск.: Franciszek Bruzdowicz; 1861, в. Бродніца, Кобрынскі павет, Гродзенская губерня, цяпер Іванаўскі раён — 1912) — беларускі мастак у галіне станковага і дэкаратыўна-пракладнога жывапісу, аўтар роспісаў касцёлаў у Польшчы і Беларусі

Францішак Бруздовіч
Фатаграфія
Дата нараджэння 1861
Месца нараджэння
Дата смерці 1912
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Уплыў Ян Матэйка
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Францішак Бруздовіч нарадзіўся ў 1861 годзе ў вёсцы Бродніца Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці). Вучыўся ў Варшаве (1880—1883), у Кракаўскай школе мастацтваў у Яна Матэйкі (1883—1887). Пасля атрымання адукацыі працаваў у Польшчы.

Аўтар манументальных і станковых твораў. У 1898 годзе ўдзельнічаў у размалёўцы касцёла ў Кельцах (Польшча). Пераможца конкурсу на праект размалёўкі кафедральнага сабора ў Плоцку (1900). У 1901 годзе Фрашцішак Бруздовіч стаў ініцыятарам стварэння і актыўным членам Таварыства польскага прыкладнога мастацтва.

У пачатку XX стагоддзя мастак вярнуўся на радзіму.

У 1906 годзе Вайніловічамі, у значнай ступені на грошы якіх перад тым быў адрамантаваны драўляны касцёл святога Міхаіла ў Цімкавічах (цяпер у Капыльскім раёне), Францішак Бруздовіч быў запрошаны распісаць інтэр’ер касцёла. Работу завяршылі ў 1908 годзе. Галоўным матывам дэкору храма быў раслінны арнамент, які складаўся са шматлікіх кветак мясцовай флоры, пераплеценых з галінкамі і лісцем. Геаметрычны арнамент, аснова якога — ромб і яго варыянты, мастак выкарыстаў пры размалёўцы бэлек, нефавых слупоў, вушакоў дзвярэй.

Беларуская народная творчасць аказала моцны ўплыў на творачасць Францішка Бруздовіча: падчас выканання насценных размалёвак у касцёлах Нясвіжыа і Цімкавічаў мастак выкарыстоўваў народныя матывы ўзорыстага ткацтва, вышыўкі, мастацкай размалёўкі сялянскай мэблі. Мастацтвазнаўцамі яго жывапіс да гэтага часу ацэньваецца як адзін з лепшых узораў народнай традыцыі ў манументальна-дэкаратыўным мастацтве Беларусі.

Францішак Бруздовіч працаваў у жанры пейзажа, партрэта, сюжэтна-тэматычнай карціны. Сярод жывапісных работ мастака сем сюжэтных кампазіцый на біблейскія тэмы (знаходзіліся ў касцёле Міхаіла Архангела ў Цімкавічах, не захаваліся), «Касцёл у Карнкове», «Копія партрэта мужчыны» (1883), «Інтэр’ер вясковага касцёла» (захоўваюцца ў Нацыянальным музеі ў Варшаве). Работы Ф. Бруздовіча дэманстраваліся на мастацкіх выставах у Мінску (1898, 1911), Львове (1894, 1902), Варшаве (1899), Кракаве (1896—1901), Дзюсельдорфе (1911).

Пазней тыя ж Вайніловічы запрасілі мастака аздобіць узведзены імі ў Мінску касцёл Святых Сымона і Алены. Да 1911 года Ф. Бруздовіч зрабіў эскізы вітражоў і роспісаў, але сам рэалізаваць задумку ў матэрыяле паспеў толькі часткова.

Францішак Бруздовіч заўчасна памёр у 1912 годзе.

ПамяцьПравіць

20-27 жніўня 2018 г. у г. Іванаве праходзіў XV абласны пленэр разьбяроў манументальнай скульптуры, прысвечаны знакамітым пісьменнікам і мастакам, чый лёс меў дачыненне да іванаўскай зямлі. Па выніках пленэру 1 верасня 2018 г. падчас Дня беларускага пісьменства ў гарадскім парку была ўрачыста адкрыта «Алея знакамітых землякоў». Вобраз мастака Францішка Бруздовіча ажыў у дрэве, дзякуючы народнаму майстру Беларусі Анатолю Савельевічу Туркову з Каменца.

ЛітаратураПравіць

  • Бруздовіч Францішак / М. Ф. Раманюк, М. М. Яніцкая // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1996. Т. 3. С. 265.
  • Бруздовіч Францішак // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. Мінск, 2011. Т. 2. С. 46.
  • Бруздович Францишек // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 214.
  • Бруздович Францишек / М. М. Яницкая // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. Минск, 2006. Т. 2. С. 538.
  • Францішак Бруздовіч // Памяць. Іванаўскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2000. С. 97.
  • Бруздовіч Францішак / М. Ф. Раманюк, М. М. Яніцкая // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1984. Т. 1. С. 472—473.
  • Францишек Бруздович // О подвигах, о доблести, о славе… / Ивановская районная организация Белорусского общественного объединения ветеранов; [сост. М. П. Горупа]. Иваново, 2015. С. 27.
  • Мінскі касцёл Сымона і Алены // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. Мінск, 2014. Т. 5. С. 552—553.
  • Цімкавіцкі касцёл / Ю. А. Якімовіч, В. В. Церашчатава // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1987. Т. 5. С. 475.
  • Страчаная спадчына / Т. Габрусь [і інш.]. — Мінск : Полымя, 1998. — 350 с. — Францішак Бруздовіч. С. 153—156.
  • Церашчатава, В. Цімкавіцкі роспіс / В. Церашчатава // Помнікі мастацкай культуры Беларусі: новыя даследаванні : зборнік артыкулаў / АН БССР, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. Мінск, 1989. С. 21-24.
  • Гісторыя беларускага мастацтва. У 6 т. Т. 3. Канец XVIII — пачатак XX стагоддзя. — Мінск : Навука і тэхніка, 1989. — 448 с.
  • NaszeKoscioły: DiecezjaMinska/ оprac.: LidiaPaluszkiewicz-Horubala. Warszawa, 2001. T. 1, сz. 2. S. 329.
  • Вішнеўскі, А. Стаяў Храм-сад… / Алесь Вішнеўскі // Літаратура і мастацтва. 2021. 3 верасня (№ 36). С. 14.
  • Цалюк, А. Алея знакамітых землякоў з’явілася ў грамадскім парку : [згадваецца Ф. Бруздовіч] / А. Цалюк // Янаўскі край. Іванава, 2018. 7 верасня. С. 10.
  • Аскера, В. Вандроўка па Янаўскім краі : мясціны і асобы / Вікторыя Аскера // Літаратура і мастацтва. 2018. 31 жніўня (№ 34). С. 4-5.
  • Цалюк, А. Пачаўся пленэр разьбяроў : [згадваецца Ф. Бруздовіч] / А. Цалюк // Янаўскі край. Іванава, 2018. 24 жніўня. С. 10.
  • Раманюк, М. Кветкі зямлі капыльскай / Міхась Раманюк // Мастацтва Беларусі. 1986. № 12. С. 67.

СпасылкіПравіць