Францішак Генрык Духінскі

Франці́шак Ге́нрык Духі́нскі (польск.: Franciszek Henryk Duchiński, 1816, Кіеўская губерня, Расійская імперыя — 13 ліпеня 1893) — польскі этнограф і гісторык, віцэ-прэзідэнт парыжскага этнаграфічнага таварыства[5], член Société d’anthropologie de Paris і Société de géographie[6], адзін з заснавальнікаў[7] і сакратар[5] Società per l’alleanza Italo-Slava (Турын, 1849)[7][8].

Францішак Генрык Духінскі
Franciszek Henryk Duchiński
Дата нараджэння 1816[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 13 ліпеня 1893(1893-07-13)[1]
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Севярына Духінская[d][4]
Род дзейнасці гісторык, журналіст, настаўнік, этнограф, публіцыст
Навуковая сфера гісторыя, этнаграфія
Альма-матар
  • Імператарскі ўніверсітэт Святога Уладзіміра[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў Правабярэжнай Украіне ва ўкраінска-польскай сям’і. Наведваў кармеліцкую школу ў Бярдычаве[9], ад 1834 навучаўся ў Кіеўскім універсітэце.

З гэтай пары заняўся даследаваннем расавай ідэнтычнасці рускіх. Першыя працы на польскай і рускай мовах адносіліся да пытання пра першапачатковыя стасункі між Расіяй і Польшчай.

Вышукваны паліцыяй, у 1846 годзе Духінскі эміграваў у Парыж, дзе зблізіўся з князем Адамам Чартарыйскім і атрымаў магчымасць публікавацца ў яго лістку «Trzeci Maj». Быў прафесарам польскай школы ў Парыжы, выкладаў у Гістарычна-літаратурным таварыстве.

Падчас Вясны народаў у Італіі ў 1848 годзе далучыўся да Італьянскага легіёна генерала Уладзіслава Замойскага, дзе разгарнуў антырасійскую прапагандысцкую дзейнасць. У 1849 годзе ў Турыне заснаваў «Società per l’Allianza Italo-Slava».

Разам з генералам Замойскім выехаў у Турцыю, дзе працягнуў сваю прапагандысцкую дзейнасць, спадзеючыся на непазбежны выбух расійска-турэцкай вайны. Падчас Крымскай вайны быў дакладчыкам у аліянцкіх лагерох на Крыме. Прачытаў для французскіх, брытанскіх і турэцкіх салдат серыю лекцый пра шматвекавую барацьбу цывілізацый Польшчы і Русі з Маскоўскай дзяржавай.

Пасля дзейнічаў у Лондане, дзе выдаў сваю працу «Палякі ў Турцыі». У 1860—1864 гадах ізноў у Парыжы, разгарнуў актыўную публіцыстычную дзейнасць па падрыве расійскага панславізму. Стаў віцэ-старшынёй Французскага этнаграфічнага таварыства, абраны сябрам некалькіх іншых навуковых таварыстваў (антрапалагічнага, геаграфічнага і азіятычнага). Дзякуючы свайму ўплыву дабіўся выключэння з французскай школьнай праграмы гісторыі Русі як часткі гісторыі Вялікага княства Маскоўскага. Выкладаў гісторыю ў польскай школе на Манпарнасе.

У 1871 годзе ў выніку збліжэння Францыі і Расіі быў вымушаны пераехаць у швейцарскі Ааргау. Рэдагаваў там Révue historique, éthnographique et statistique, адно з найіістотнейшых выданняў сусветнай этналогіі. У 1872 годзе стаў захавальнікам Нацыянальнага польскага музея ў Раперсвілі. У 1875 годзе падчас прыезду ў Каралеўства Галіцыі і Ладамерыі заснаваў у Кракаве «Przegląd Etnograficzny».

Пахаваны ў Манмарансі (Валь-д’Уаз, Францыя).

Жонка[7] — Севярына Духінская (1815—1905), польская пісьменніца[10], сяброўка Société d’anthropologie de Paris і Société de géographie[11].

Творчасць правіць

Быў стваральнікам спрэчнай тэорыі пра неславянскае і нават не арыйскае, а гэтак званае туранскае (мангольскае) паходжанне рускіх, якіх паводле прынятай тады звычкі называў маскалямі. Саманазва рускія, прысабечаная маскалямі, на яго думку, па праве належыць толькі маларосам і беларусам, блізкім да палякаў паводле паходжання.

Мова, якой у цяперашні час размаўляюць маскалі, ёсць штучна запазычаная і перакручаная імі царкоўнаславянская, якая замяніла нейкую народную туранскую мову. У доказ «туранства» маскалёў Духінскі прыводзіць аўтакратычную форму ўраду («парат»), нібыта неўласцівую арыйскім плямёнам; існаванне «камунізму» (у той час як арыйцаў вылучае індывідуальная ўласнасць); схільнасць да вандраванняў, нібыта ўласцівую для ўсіх туранцаў; нарэшце, слабое развіццё між маскальскага племені гарадоў і гарадскага жыцця.

Натуральная, паводле Духінскага, мяжа туранскага племені — Дняпро, Дзвіна і «рэчкі Фінляндыі». Прагнуў заключэння польска-літоўскай уніі як прыхільнік адбудовы Кіеўскай Русі.

Цікавасць арыйскай Еўропы патрабуе аднаўлення славянскай польскай дзяржавы, якая б ахапіла роднасныя плямёны маларусаў і беларусаў і паслужыла б для Заходняй Еўропы апірышчам ад туранскае моцы маскалёў.

Вучэнне Духінскага, якое адпавядала ўкаранёнай тады сярод палякаў ідэі пра «абранасць» польскага народа, было ўспрынятае большасцю польскай інтэлігенцыі з захапленнем. Прыхільнікі тэорыі ўхвалялі яго вялізны ўнёсак у пачатак навуковай дыскусіі пра адрознасць гісторыі Кіеўскай Русі і Маскоўскай дзяржавы[12], а людзі, якія болей свядома ставіліся да праблемы, не заўжды мелі мажлівасць выказаць уласную думку.

Несумненна, публіцыстычная дзейнасць Духінскага стала прычынай неахвотнага ўспрыняцця на Захадзе прасоўванай Расійскай імперыяй ідэі панславізму. У Францыі, да яе збліжэння з Расійскай імперыяй у 1890 годзе, французскі гісторык Анры Мартэн пад яе уплывам склаў адзін з найзначнейшых сваіх твораў «La Russie et l’Europe», дзе багата цытаваў прыведзеныя ў працах Духінскага крыніцы па гісторыі Расіі. Працягнуў развіццё ідэі Францішка Духінскага іншы польскі навуковец Фелікс Канечны.

Пра тэзы Духінскага ў адным з лістоў ухвальна выказаўся Карл Маркс; пазней ён заўжды называў думку Духінскага памылковай[13]. Насамрэч, аднак, тэорыя Духінскага ўяўляла сабою адно імкненне ўвасобіць у форме навуковай сістэмы палітычныя мроі і пачуцці польскай эміграцыі.

Паступова аўтарытэт тэорыі спадаў, і ў польскім грамадстве гучнелі галасы крытыкаў. У 1886 годзе прафесар Дэрпцкага ўніверсітэта Ян Бадуэн де Куртэнэ выдаў у Кракаве брашуру «Z роwodu jubileuszu profesora Duchińskiego», у якой адмаўляў за тэорыяй Духінскага якое-небудзь навуковае значэнне і прызнаваў «святкаванне юбілею з нараджэння пана Духінскага юбілеем хранічнай патрыятычнай аблуды».

Асноўныя працы правіць

  1. «Zasady dziejów Polski i innych krajów słowiańskich» (П., 1858—1861);
  2. «Polacy w Turcyi» (Л., 1858),
  3. «Treść lekcyi historyi polskiéj wykładanych w Paryży» (П., 1860);
  4. «Pologne et Ruthénie. Origines slaves» (П., 1861);
  5. «Dopełnienie do trzech cześći zasad dziejów etc.» (П., 1863);
  6. «Nécessité des réformes dans l’exposition de l’histoire des peuples Aryâs-Européens et Tourans» (П., 1864);
  7. «Peuples Aryâs et Tourans, agriculteurs et nomades» (1864).

Зноскі

  1. а б Franciszek Henryk Duchiński // CERL ThesaurusConsortium of European Research Libraries. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Franciszek Henryk Duchiński // opac.vatlib.it
  3. https://www.jstor.org/stable/41035865?seq=1 Праверана 26 мая 2021.
  4. https://books.google.cz/books/about/Dzie%C5%82a_Historja_literatury_polskiej_pot.html?id=1hgPAAAAIAAJ&redir_esc=y — С. 295. Праверана 26 мая 2021.
  5. а б Julian Bartoszewicz. Dzieła: Historja literatury polskiej potocznym sposobem opowiedziana. — Wyd. 2., powiększone. — Nakł. K. Bartoszewicza, 1877. — С. 295.
  6. Duchinski Francizek (фр.). Le comité des travaux historiques et scientifiques (21 студзеня 2013).
  7. а б в Henri Francois Duchinski (англ.). The New York Times (23 лістапада 2011).
  8. Franco Botta, Italo Garzia, Pasquale Guaragnella. Su iniziativa dello stesso Valerio il 7 marzo 1849 è creata a Torino la «Società per l’alleanza Italo-Slava» // La questione adriatica e l’allargamento dell’Unione Europea. — Milano: Franco Angeli, January 2007. — С. 33.
  9. Wołodymyr Jerszow, Złoty wiek drukarstwa w Berdyczowie, 1990
  10. Stefan Vrtel-Wierczyński. Bibliografia historyi literatury i krytyki literackiej polskiej za rok 1905. — Lwów, 1907. — С. 16.
  11. Duchinska Séverine (фр.). Le comité des travaux historiques et scientifiques (21 студзеня 2013).
  12. Agaton Giller. O życiu i pracach Franciszka Henryka Duchińskiego kijowianina. — Lwów, 1885.
  13. Маркс К., Энгельс Ф. Маркс — Энгельсу, 24 июня 1865, 7 августа 1866; Маркс — Людвигу Кугельману, 17 февраля 1870 // Сочинения. — 2-е изд. — М.: Издательство политической литературы, 1963. — Т. 31, 32. — С. 31/106, 107, 209, 32/541.

Літаратура правіць