Францішак Далмат-Ісайкоўскі
(пам. 1654) біскуп смаленскі
Франці́шак Далма́т-Ісайкоўскі (1599 — 31 мая 1654) — рэлігійны і дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. З шляхецкага роду Далматаў-Ісайкоўскіх, сын Яна Дзмітрыевіча Далмата-Ісайкоўскага.
Францішак Далмат-Ісайкоўскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ян Далмат-Ісайкоўскі | ||||||
Пераемнік | Габрыэль Караль Кімбар | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Пётр Парчэўскі | ||||||
Пераемнік | Геранім Уладзіслаў Сангушка | ||||||
Нараджэнне |
1599 |
||||||
Смерць | 31 мая 1654 | ||||||
Род | Далматы-Ісайкоўскія | ||||||
Бацька | Ян Дзмітрыевіч Далмат-Ісайкоўскі | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква[1] |
Біяграфія
правіцьПаходзіў са шляхецкага роду Далматаў-Ісайкоўскіх герба «Прус I», сын Яна Дзмітрыевіча.
Канонік віленскі з 1625, сакратар караля Уладзіслава Вазы, пісар скарбовы прыходавы ВКЛ у 1627—1640, кусташ віленскі і пробашч трабскі з 1632, пробашч гарадзенскі адз 1633. У 1634 заснаваў у вёсцы Свіслач (цяпер Літвінкі) каля Гародні драўляны касцёл езуітаў. Рэгент вялікай канцылярыі ВКЛ у 1641—1649. Пробашч троцкі, геранёнскі і віленскі з 1643. Біскуп смаленскі з 14 лютага 1650[2], уцёк са Смаленска перад надыходам расійскіх войскаў.
Зноскі
- ↑ Catholic-Hierarchy.org — USA: 1990. Праверана 13 кастрычніка 2020.
- ↑ Bishop Franciszek Dołmat Isajkowski †
Літаратура
правіць- Пазднякоў В. Ісайкоўскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 679. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.