Францішак Заблоцкі
Францішак Заблоцкі (польск.: Franciszek Zabłocki; 2 студзеня 1752 года — 10 верасня 1821, Коньскаволя каля Пулаў) — польскі адукацыйны дзеяч, паэт, больш знакаміты як аўтар камедый польскага асветніцтва.
Францішак Заблоцкі | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 2 студзеня 1752[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 верасня 1821[1] (69 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, перакладчык, пісьменнік |
Мова твораў | польская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьЗ 1774 года працаваў у Камісіі народнай асветы, пасля — Таварыстве элементарных кніжак і камісіі адукацыі Варты законаў. Удзельнічаў у паўстанні Касцюшкі. Па задушэнні паўстання выехаў у Рым, дзе быў пасвечаны ў ксяндза.
З 1798 года быў пробашчам у Гуры Пулаўскай, а з 1800 года — ў Коньскаволі. Там апекаваўся над псіхічна хворым паэтам Францішкам Дыянізам Князьнінам.
Аўтар больш чым 50 камедый, у якіх атакаваў сарматызм і адсталасць. Перакладаў таксама творы з іншых моў.
Зноскі
- ↑ а б Franciszek Zabłocki // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
Літаратура
правіць- Zabłocki Franciszek Архівавана 1 кастрычніка 2006. (польск.) у Internetowa encyklopedia PWN
- Zabłocki Franciszek Архівавана 27 сакавіка 2009. (польск.) у Encyklopedia WIEM
- M. Gawalewicz, Franciszek Zabłocki. Szkic biograficzno-krytyczny, Nakładem Redakcyi Świata, Kraków 1894 (djvu) (польск.)
- P. Pytlak, Tajemnice archiwum parafialnego w Końskowoli, TODK Fara Końskowolska, Końskowola 2009, ss. 41-43.