Францішак Ляхоцкі

Франці́шак Ляхо́цкі (польск.: Franciszek Lachocki; 1899, Пружаны, Расійская імперыя — 13 верасня 1988, Пенсільванія, ЗША) — польскі паэт-эмігрант беларускага паходжання.

Францішак Ляхоцкі
Franciszek Lachocki
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1899
Месца нараджэння
Дата смерці 13 верасня 1988(1988-09-13)
Месца смерці
Пахаванне
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў Пружанах у сям’і мясцовага шляхціца Міхаіла. Унук Ксаверыя Ляхоцкага, маршалка пружанскай шляхты ў канцы XIX стагоддзя. Дзяцінства правёў у маёнтку сям’і ў вёсцы Росахі. У 1915 годзе сям’я эвакуіраваная ўглыб Расіі.

Па вяртанні ў Пружаны жыў на вуліцы Замкавай, працаваў школьным інспектарам, пасля ў фінаддзеле.

Арыштаваны 24 сакавіка 1940 года з прыходам у Заходнюю Беларусь Саветаў. 21 жніўня асуджаны на 8 гадоў у папраўча-працоўным лагеры ва Ухце, а яго сям’я дэпартаваная ў Казахстан. 8 верасня 1941 года амніставаны і разам з сынамі далучыўся да фарміраванай Арміі генерала Андэрса. У 1942 годзе разам з арміяй пакінуў СССР, ваяваў у I корпусе ў Шатландыі.

Пасля вайны асеў у Вялікабрытаніі, дзе скончыў курсы садаводства і агародніцтва, працаваў па спецыяльнасці. З 1950 года — у ЗША, горад Блумфілд. Некаторы час вёў ліставанне з настаўніцай з Пружанаў Варварай Шпакоўскай.

Памёр 13 верасня 1988 года. Пахаваны ў Дойлстаўне(англ.) бел. (Пенсільванія). Рэабілітаваны 12 ліпеня 1989 года[1].

ТворчасцьПравіць

Паэтычныя зборнікі «Ластаўчыны гнёзды» (1970), «Дом з лістоўніцы» (1971), «На бярозавай кары» (1980), «За карункавыя вечары» (1984), «Над Мухаўцам» і «Палессе» (1987), у якіх апяваў роднае Палессе.

Апавяданне «Споведзь».

Па смерці Францішка Ляхоцкага яго кнігі перадаў польскаму аддзелу бібліятэкі ў Нью-Брытэне (Канектыкут, ЗША) Ян Вуйцік[2].

Пераклады на беларускую мовуПравіць

Зноскі

  1. «Не губляйце майго прозвішча…». Брестская область. Новости Беларуси (25 кастрычніка 2010). Праверана 28 лістапада 2011.
  2. Stanisława Mocek. Forum czytelników // Echa Polesia. — 2009. — № 4 (24). — С. 64.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць