Францішак Сапега (1772—1829)

(1772—1829) маршалак шляхты Мінскай губерні

Францішак Сапега (28 жніўня 1772, Варшава — 30 мая 1829) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі.

Францішак Сапега
польск.: Franciszek Sapieha
Францішак Сапега. Мастак Я.-Б. Лампі, XVIII ст.
Францішак Сапега. Мастак Я.-Б. Лампі, XVIII ст.
Герб «Ліс»
Герб «Ліс»
Мінскі губернскі маршалак
1797 — 1797
Папярэднік Францішак-Ксаверый Гілярыевіч Хамінскі (пам.1809)
Пераемнік (выконваў абавязкі) Міхал Ежавіч Бярновіч (1734—пасля 1802)
Нараджэнне 28 жніўня 1772(1772-08-28)[1]
Смерць 30 мая 1829(1829-05-30)[1][2] (56 гадоў)
Месца пахавання
Род Сапегі
Бацька Аляксандр Міхал Сапега[1]
Маці Магдалена Агнешка з Любамірскіх[d][1]
Жонка Пелагея Роза з Патоцкіх[3][1]
Дзеці Яўстах Каятан Сапега[4] і Анеля з Сапегаў[d][4]
Веравызнанне каталік
Званне генерал
Узнагароды
ордэн Белага арла ордэн Святога Станіслава
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Належаў да княжацкага роду Сапегаў, які адносіўся да праслойкі магнатаў Рэчы Паспалітай і меў вельмі значныя зямельныя валоданні. Францішак быў сынам князя Аляксандра-Міхала Сапегі ад яго жонкі князёўны Магдалены (Агнешкі-Магдалены-Ганны) Любамірскай (1739—1780). Шлюб бацькоў адбыўся ў 1756. Бацька Аляксандр доўгі час не прызнаваў Францішка за свайго сына ад сваёй жонкі Магдалены Любамірскай, меўшай «прыбліжаны» статус на двары караля Станіслава-Аўгуста.

З 1782 Францішак выхоўваўся ў Пулавах пад Варшавай — галоўнай рэзідэнцыі Чартарыйскіх — разам з маладымі братамі Канстанцінам Адамам і Адамам Ежы Чартарыйскімі і колам шляхецкай моладзі. Вучыўся ў Віленскай галоўнай школе (універсітэце).

У 1792 увайшоў у кіраўніцтва прарасійскай Таргавіцкай канфедэрацыі, у складзе яе падзячнай дэлегацыі наведаў Санкт-Пецярбург. Генерал артылерыі ВКЛ у 1793—1795, шэф карпусоў артылерыі і інжынераў. У 1793 атрымаў ордэн Белага Арла і ордэн Святога Станіслава.

У 1793 ажаніўся з графіняй Розай (Пелагеяй-Розай) Патоцкай (1775—1846), якая таксама належала да магнацкага роду і нарадзіла адзінага сына Яўстаха Каятана Сапегу (1797—1860), якому ў 1829 перайшлі абшырныя маёнткі бацькі.

У 1794 Францішак Сапега ўдзельнічаў у падрыхтоўцы паўстання пад кіраўніцтвам Тадэуша Касцюшкі. Атрымаў чын генерал-лейтэнанта, камандаваў дывізіяй. Пасля адмовы свайго далёкага кузена князя Казіміра Нестара Сапегі (1757—1798) узначаліць паўстанне ў ВКЛ князю Францішку Сапегу была прапанавана тая функцыя ў касцюшкаўскім лісце ад 14 красавіка 1794. Аднак Францішак Сапега адмовіўся па прычыне сваёй некампетэнтнасці, папрасіў аб зняцці з пасады генерала дывізіі і ваяваў толькі ў нязначных і няўдалых ваенных аперацыях — быў кіраўніком паўстання ў Слонімскім, Ваўкавыскім паветах і на ўсходнім Падляшшы. Пасля задушэння паўстання прысягнуў расійскай імператрыцы Кацярыне II і пазбег секвестра сваіх шматлікіх маёнткаў расійскімі ўладамі, у тым ліку дзякуючы сувязям з расійскім князем Мікалаем Рапніным (1734—1801).

У 1795 Францішак Сапега паехаў у Санкт-Пецярбург, а ў 1796 пражываў у Херсоне і Перакопе.

Як дэлегат ад шляхты Слонімскага, Ваўкавыскага і Навагрудскага паветаў Францішак удзельнічаў у 1797 у каранацыі расійскага імператара Паўла І у Маскве. А калі пасля ўрачыстасцей цар вырашыў ехаць у Санкт-Пецярбург праз Беларусь і Літву, князь Сапега прымаў Паўла I ў сваім Дзярэчыне, атрымаў ад расійскага імператара чын тайнага саветніка, званне губернскага маршалка дваранства Мінскай губерні і дазвол на ўфундаванне патранацкай камандорыі са свайго маёнтка Высокае і стаў камандорам Мальтыйскага ордэна.

Пазней вёў раздольны лад жыцця, вандраваў па Еўропе, часта бываў у Вільні і меў прарасійскія палітычныя настроі.

У 1801 князь зноў быў выбраны дэлегатам у шляхецкую дэпутацыю на каранацыю расійскага імператара Аляксандра І, якога прасіў аб амністыі для польска-ліцвінскіх эмігрантаў і вязняў паўстання 1794 года і змоўцаў 1797 года.

Быў адным з самых значных зямельных уласнікаў у Літве і Беларусі (Ружаны, Дзярэчын, Зэльва, Высокае, Мыш, Стары і Новы Быхаў, Друя і шмат іншых). У сваіх маёнтках Ружаны і Дзярэчын трымаў тэатры.

Зноскі

Літаратура правіць