Францішак Цэтнер
Францішак Цэтнер (? — 5 студзеня 1732) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай. Ваявода смаленскі (з 1714).
Францішак Цэтнер | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Franciszek Cetner | |||||||
![]() Францішак Цэтнер | |||||||
![]() Герб «Прырова» | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Аляксандр Ян Патоцкі | ||||||
Пераемнік | Міхал Здзіслаў Замойскі | ||||||
Нараджэнне |
XVII стагоддзе |
||||||
Смерць |
5 студзеня 1732 |
||||||
Род | Цэтнеры[d] | ||||||
Бацька | Ян Цэтнер[d] | ||||||
Маці | Люзанна з Джурова | ||||||
Жонка | Ганна з Тарлаў | ||||||
Дзеці | Францішка з Цэтнераў[d] і Ян Цэтнер[d] | ||||||
Веравызнанне | каталіцтва | ||||||
Дзейнасць | ваенны, палітык |
Трымаў Камянацкае (з 1702) і Вярбельскае (з 1727) староствы.
Біяграфія правіць
Прадстаўнік шляхецкага роду Цэтнераў герба «Прырова», сын Яна, кашталяна валынскага, і Люзанны з Джурова.
У 1702—1703 набіраў ахвотнікаў у панцырную харугву. Абіраўся паслом на сойм 1712[1].
Ажаніўся з Ганнай, дачкой ваяводы люблінскага Станіслава Тарлы. У шлюбе меў дачку Францішку, другую жонку ваяводы падольскага Міхала Юзафа Жавускага[2].
Партрэты Францішка Цэтнера і ягонай жонкі Ганны (абодва каля 1730) у наш час захоўваюцца ў Львоўскай галерэі мастацтваў, куды яны трапілі з палаца Жавускіх у мястэчку Раздол.